Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скачо́к, ‑чка, м.
1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога‑н. пункта апоры. Зрабіўшы з дзівоснай лёгкасцю некалькі скачкоў, уладар статка апынуўся каля маладога аленя.В. Вольскі.Пад акном мільганула шапка паліцыянта. Скачок цераз плот у густы вішняк, а ззаду крык: — Стой! Стой!С. Александровіч.// Такое перамяшчэнне як від спартыўнага практыкавання. Скачокудаўжыню. Скачок з парашутам. Апорныя скачкі. □ Толькі цяпер Баравік зірнуў на масток, што ўзвышаўся над зямлёй, як сапраўдны трамплін для лыжных скачкоў.Шыцік.
2. Рэзкае змяненне чаго‑н. без паступовага пераходу. Скачок тэмпературы. Скачкі ў настроі.
3. Хуткі пераход з аднаго якаснага стану ў другі. Наша Радзіма пад кіраўніцтвам партыі камуністаў за кароткі гістарычны тэрмін зрабіла гіганцкі скачок ад адсталасці да прагрэсу.«Звязда».Пры ўсёй паступовасці, пераход ад адной формы руху да другой заўсёды застаецца скачком, рашаючым паваротам.Энгельс.
4. Імклівае перамяшчэнне, пераход, што адбываецца ў адзін прыём, без перапынку. За апошнія суткі брыгада зрабіла скачок на поўдзень, і батальёну, у які ўваходзіў танк Раманенкі, была пастаўлена задача: да вечара вызваліць яго роднае сяло.Шамякін.
•••
Зацяжны скачок — скачок з парашутам, пры якім парашут доўга яе раскрываецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скачо́км. Sprung m -(e)s, Sprünge; Satz m -es, Sätze;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СКАЧКІ́ ЛЁГКААТЛЕТЫ́ЧНЫЯ,
віды лёгкай атлетыкі, якія ўключаюць скачкі з разбегу ў вышыню, даўжыню, трайны скачок і скачкі з шастом. Скачкі ў выш., даўж. і з шастом уваходзяць у праграму лёгкаатлетычнага дзесяцібор’я (мужчыны); скачкі ў выш. і даўж. — сямібор’я (жанчыны). У праграмы спаборніцтваў С.л. ўключаны ў 1860-х г., у праграму Алімп. гульняў — у 1896. На Беларусі спаборніцтвы па С.л. праводзяцца з 1913 (г. Гомель, скачкі ў выш. і даўж. з месца). Чэмпіянаты Беларусі па лёгкай атлетыцы, у т. л. і па С.л., адбываюцца з 1924. Сярод бел. лёгкаатлетаў найб. вызначыліся: у трайным скачку — У.Булатаў, Г.Валюкевіч, У.Гараеў — сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), А.Каваленка — бронз. прызёр, І.Лапшын — сярэбраны прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул).