раз’яры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; раз’я́раны; зак., каго.

Прывесці ў ярасць.

Р. звера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’яры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раз’яру́ раз’яры́м
2-я ас. раз’яры́ш раз’ярыце́
3-я ас. раз’яры́ць раз’яра́ць
Прошлы час
м. раз’яры́ў раз’яры́лі
ж. раз’яры́ла
н. раз’яры́ла
Загадны лад
2-я ас. раз’яры́ раз’яры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час раз’яры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раз’яры́ць сов. разъяри́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’яры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.

Прывесці ў ярасць. Раз’ярыць звера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’я́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ярыць.

2. у знач. прым. Які прыйшоў у ярасць, ахоплены ярасцю. — Што вы робіце, дурні?! — крыкнуў .. [Лабановіч] раз’яраным байцам і стаў паміж імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр. дыял. розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск. rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв. razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл. *jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *jušiti (sę), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел. наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)