раз’е́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́сць, -яду́ць; раз’е́ў, -е́ла; -е́дзены; зак., што.

Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму-н.

Кіслата раз’ела скуру.

|| незак. раз’яда́ць, -а́е.

|| наз. раз’яда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́сці

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, рознаспрагальны

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. раз’е́сць раз’яду́ць
Прошлы час
м. раз’е́ў раз’е́лі
ж. раз’е́ла
н. раз’е́ла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раз’е́сці сов. разъе́сть;

іржа́ раз’е́ла жале́за — ржа́вчина разъе́ла желе́зо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’е́сці, ‑есць; ‑ядуць; пр. раз’еў, ‑ла; зак., каго-што.

1. Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму‑н. (пра едкія рэчывы). Кіслага раз’ела руку. □ Адклеіць газету ад вечка Міхалькова куфэрка не ўдалося: клей раз’еў паперу, яна ламалася. Жычка. // Скусаць да крыві.

2. перан. Разбуральна, пагібельна ўздзейнічаць на каго‑, што‑н. — Раз’ела цябе хцівасць, растачыла тваю душу гэта старая хвароба, як шашаль дрэва. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’е́сці zerfréssen* vt, zersétzen vt; korrodíeren vt, ánfressen* vt (іржой); ätzen vt (кіслатой)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раз’яда́нне гл. раз’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’яда́ць гл. раз’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параз’яда́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак., што.

Раз’есці ўсё, многае.

Вапна параз’ядала пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́дзены разъе́денный; см. раз’е́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разъе́сть сов. раз’е́сці, мног. параз’яда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)