1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.
Публічнае выступленне.
Публічна (прысл.) заявіць.
2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.
Публічная бібліятэка.
Публічная выстаўка.
○
Публічныдом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
публі́чны
1.в разн. знач. публи́чный;
~ная ле́кцыя — публи́чная ле́кция;
~ная бібліятэ́ка — публи́чная библиоте́ка;
2. (доступный для общественного обсуждения, контроля) гла́сный;
п. суд — гла́сный суд;
○ п. дом — публи́чный дом; дом терпи́мости
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
публі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца ў прысутнасці публікі, людзей; адкрыты. Публічная лекцыя. □ Паэт [Максім Танк] перакладаў вершы Пушкіна на беларускую мову яшчэ ў давераснёўскі перыяд, выступаў з іх публічным чытаннем.Бугаёў.
2. Прызначаны для шырокага кола людзей, грамадства, для грамадскага карыстання. Публічная бібліятэка. Публічная выстаўка.
•••
Публічныдомгл.дом.
[Ад лац. publicus — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дом, ‑а і ‑у; мн. дамы, ‑оў; м.
1.‑а. Будынак для жылля, размяшчэння устаноў і прадпрыемстваў. Цагляны дом. Будаўніцтва жылых дамоў. □ Дом стаіць воддаль і розніцца ад вясковых хат.Бядуля.Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы.Краўчанка.//перан. Пра ўсё, што можа служыць прытулкам, сховішчам для каго‑, чаго‑н. Гэта звычайная сям’я ў звычайных умовах. Нікуды яны не спяшаюцца: яны ў сваім доме — на лодцы.Маўр.
2.‑у. Чыё‑н. жылое памяшканне разам з гаспадаркай. Бацькоўскі дом. □ Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме.Новікаў.Змарылася... Цяжка старой Тупаць дзень каля дому.Гілевіч.Не спала маці, крактаў на печы бацька. Увесь клопат па дому лёг на яго.Паўлаў.// Сям’я; людзі, якія жывуць у адным памяшканні. Выйсці на суботнік усім домам. □ Пасля такой доўгай разлукі з домам Аленка адчувала сябе шчаслівай.Колас.//перан. Родныя мясціны, родны край. І успомнім былое Народа-героя, Што ў бітвах суровых уславіў свой дом.Колас.
3.‑а; каго-чаго або які. Як назва дзяржаўнай, грамадскай, культурнай установы, а таксама памяшкання, дзе яна знаходзіцца. Дом калгасніка. Дом мадэлей. Дом культуры. Гандлёвы дом.
4.‑у. Дынастыя, род. Дом Раманавых.
•••
Дзіцячы дом — вучэбна-выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія не маюць бацькоў.
Жоўты дом (уст.) — бальніца для душэўнахворых.
Заезны дом — тое, што і заезны двор (гл. двор 1).
Казённы дом (уст.) — а) афіцыйная дзяржаўная ўстанова або служба ў ёй; б) турма.
Публічныдом — у капіталістычным грамадстве: памяшканне, у якім жывуць і прымаюць наведвальнікаў прастытуткі.
Выносіць смецце з домугл. выносіць.
На дом — дамоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публі́чны öffentlich;
публі́чная бібліятэ́ка öffentliche Bibliothék;
публі́чныдом Fréudenhaus n -es, -häuser, Bordéll n -(e)s, -e;