Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэч, прысл.
1. У напрамку аддалення ад каго‑, чаго‑н., убок ад каго‑, чаго‑н. Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр. Ён выстраліў некалькі разоў у Міколку і потым.. падаўся прэч.Лынькоў.[Каця] павярнулася і, сагнуўшыся, памалу пайшла прэч. Андрэй кінуўся за ёю.Чарнышэвіч.Алесь адламаў пашчапаныя дошкі, адкінуў прэч.Ваданосаў.//узнач.вык. Як патрабаванне адысці, пайсці, адсунуцца і г. д. (пры прапушчаным дзеяслове). [Бацька:] — Прэч дадому, блазнюк! Яшчэ цябе тут не хапала.Бажко.— Ану, прэч ад машыны! — сказаў ён [шафёр], штурхнуўшы Хаму Хаміча, і палез у кабіну.Корбан.
2.узнач.вык. Як патрабаванне або нежаданне пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н. Як гром, пранёсся кліч: — Таварышы, прэч цара! — Далоў вайну, — Далоў людское гора!А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прочь
1.нареч. (в сторону)прэч;
он бы́стро пошёл прочь от меня́ ён шпа́рка пайшо́ў прэч ад мяне́;
2.межд.прэч; (вон) вон; (долой) дало́ў;
прочь с доро́ги!прэч з даро́гі!;
прочь отсю́да!прэч (вон) адгэ́туль!, прэч (дало́ў) з маі́х вачэ́й!;
ру́ки прочь! ру́кі прэч!;
◊
не прочьв знач. сказ. не су́праць, не ад таго́, каб…;
он не прочь отдохну́ть ён не су́праць (не ад таго́, каб) адпачы́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)