прыто́к м.

1. (вады і г. д.) Zúfluss m -es, Zústrom m -(e)s;

2. перан. Zúfluss m, Zústrom m -(e)s; Ándrang m -(e)s (напор);

прыто́к капіта́лу эк. der Zúfluss an Kapitál;

прыто́к паве́тра Lúftzufuhr f -;

3. геагр. (ракі) Nébenfluss m *es, -flüsse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

tributary​1 [ˈtrɪbjətri] n. прыто́к (ракі);

The Avon is a tributary of the Severn. Эйван – прыток ракі Северн.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Nébenfluss m -es, -flüsse прыто́к (ракі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dopływ, ~u

м.

1. прыток; падача;

dopływ powietrza — прыток паветра;

dopływ paliwa — падача паліва;

2. прыток (ракі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАЎНА́,

рака, левы прыток Дняпра, у Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл. Даўж. 28 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Халмы (Магілёўскі р-н). У верхнім цячэнні каналізаваная. Асн. прыток Лазнёўка (справа). Вадазбор (178 км²) раўнінны, пад лесам 44%. У нізоўі ракі сажалкі.

т. 12, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ШЫЦА,

рака ў Мінскім р-не і Мінску, правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 9,2 км. Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дворышча. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі.

т. 9, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МАТЫ, Гумты,

рака ў Індыі, левы прыток Ганга. Даўж. 800 км, пл. бас. каля 28 тыс. км². Увесь басейн ракі — у межах Інда-Гангскай раўніны. Летнія паводкі, бываюць навадненні. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Г. — г. Лакхнаў.

т. 5, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТЫ́ЎЛЯ,

рака ў Беларусі, у Лельчыцкім і Ельскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Славечны (бас. Прыпяці). Даўж. 36,5 км. Пл. вадазбору 734 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Заброддзе Лельчыцкага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе. Асн. прыток — канал Валаўскі (справа).

Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шыр. 0,8—1,6 км. Пойма вузкая, забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У пойме ракі наліўная сажалка пл. 20 га, меліярац. сістэмы.

т. 2, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВА́Я, Хвашчоўка,

рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Друць (бас. р. Дняпро). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 242 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка. Цячэ па Аршанскім узв. Даліна на вял. працягу добра распрацаваная, трапецападобная, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 3 км, астатняе звілістае. Шыр. ракі ў межань да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Асн. прыток — р. Ржаўка. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.

т. 8, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЦЬ,

рака ў Уздзенскім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 293 км². Пачынаецца на У ад в. Цялякава Уздзенскага р-на. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім і ніжнім цячэнні каналізаванае. Шыр. ракі 1—3,5 м. Берагі нізкія і абрывістыя.

т. 17, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)