прыго́жы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

Прыгожая жанчына.

П. від.

Прыгожая музыка.

Прыгожа (прысл.) пісаць.

Прыгожыя рухі.

2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

П. ўчынак.

3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

Прыгожыя словы.

П. жэст.

4. у знач. наз. прыго́жае, -ага, н. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

Навука аб прыгожым (эстэтыка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ослепи́тельный

1. сляпу́чы, асляпля́льны;

2. перен. выда́тны;

же́нщина ослепи́тельной красоты́ ве́льмі прыго́жая жанчы́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nymph

[nɪmf]

n.

1) ні́мфа f.

2) Poetic прыго́жая жанчы́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чырво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чырваў. [Ганна] была прыгожая жанчына і трохі нагадвала сабою чырвовую даму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыро́духа ’прыгожая жанчына’ (пін., Жыв. сл.). Да род, прырадзі́ць, гл. радзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

doll

[dɑ:l]

n.

1) ля́лька f.

2) прыго́жае дзіця́, прыго́жая дзяўчы́на або́ жанчы́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пермане́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Доўгатэрміновая завіўка валасоў. Прычоска-перманент. □ Да нас далучаецца Валя, прыгожая, досыць маладая жанчына з вялікімі сінімі вачыма і бялявымі завіткамі перманенту. Навуменка.

[Фр. permanent — пастаянны ад лац. permaneo — застаюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

witch

[wɪtʃ]

1.

n.

1) ве́дзьма, чараўні́ца f.

2) стара́я зла́я жанчы́на

3) informal надзвыча́йна прыго́жая дзяўчы́на або́ жанчы́на

2.

v.t.

1) чарава́ць, зачаро́ўваць

2) ачаро́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

засва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго, за каго і без дап.

Разм. Дамовіцца аб шлюбе; сасватаць. — А ведаеш, Валя, ты жанчына прыгожая, і каб гэта раней, чэснае слова, я цябе засватаў бы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгажу́ня, ‑і, ж.

1. Прыгожая жанчына. Сама Таня, стройная прыгажуня, сядзела за сваім сталом, бразгаючы лічыльнікамі і зрэдку прыслухоўваючыся да размоў. Лупсякоў. Насця Рагіна карысталася славай прыгажуні на ўвесь сельсавет. Шамякін. // Разм. У звароце да жанчыны або дзяўчыны. Сядзіць у малым пакойчыку дзяўчына з русымі косамі. Загледзеўся Іван на яе. — Хто ты будзеш, прыгажуня? — пытаецца. Якімовіч.

2. Аб кім‑, чым‑н. прыгожым. Пад паплаўком, у тым таямнічым падводным царстве, куды патанула прынада, прачнулася ўжо далікатная прыгажуня плотка. Брыль. Я спяваў аб роднай пушчы, Аб ялінах-прыгажунях, А згадаў ён пальмаў засень, Сцежкі тыгравыя ў джунглях. Гілевіч.

•••

Пісаная прыгажуня — вельмі прыгожая, такая, як на малюнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)