пара́дак, ‑дку, м.

1. Правільная, наладжаная сістэма размяшчэння чаго‑н.; належны стан чаго‑н. Прывесці ў парадак кватэру. □ Ля хаты Кліма Мінчонка поўны парадак, тут не ўбачыш нічога лішняга, непатрэбнага. Кавалёў. [Вера і Канькоў] абышлі кашару, агледзелі бітоны, вёдры, саламарэзку. Усюды чысціня, парадак. Асіпенка. // у знач. вык. Разм. Правільна, добра; як належыць. Першае звяно эскадрыллі Мохарта праверыла работу матораў. Парадак! Алешка.

2. Устаноўлены лад, план, сістэма кіравання. Знішчэнне капіталізму, увядзенне асноў камуністычнага парадку стала асноўным зместам сацыяльнага прагрэсу. «Звязда».

3. Расклад, распарадак; спосаб. Шмат.. суседзяў .. [Пніцкага] таксама, як і ён, уцягваліся ў новы парадак жыцця, адрываючыся ад старога. Чорны. // Звычай. Маладая сама хадзіла да суседзяў — такі ўжо вядзецца здаўна ў беларускіх вёсках парадак, — запрашала да сябе на вяселле. Васілевіч. Насуперак заведзенаму парадку, прыгнечаны Максім Сцяпанавіч не паехаў адразу на дачу, а папрасіў Федзю збочыць спачатку дамоў. Карпаў. // Правілы паводзін, якія склаліся дзе‑н., закон. А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі, Там падпілуюць табе рогі, Калі парушыш дысцыпліну. Колас.

4. Пэўная паслядоўнасць, устаноўлены ход чаго‑н., чарговасць. Алфавітны парадак. □ На адным участку прыдумалі, як змяніць парадак паступлення дэталяў на лінію. Шыцік. Віктар Сяргеевіч падышоў да хлопцаў і расказаў ім аб парадку работы: першая група спачатку пойдзе церабіць кусты і ачышчаць рабочую пляцоўку, другая, услед за ёй, будзе знімаць верхні здзірванелы пласт, трэцяя — глыбей урывацца ў грунт. Якімовіч.

5. Спосаб, метад, правілы ажыццяўлення чаго‑н. Парадак аплаты працы. □ [Важатая], расказала аб парадку прыёму ў піянеры і, урэшце, прадыктавала тэкст урачыстага абяцання. Якімовіч.

6. звычайна ў Р. Разнавіднасць, род, тып чаго‑н. Пытанні агульнага парадку.

7. Вайсковае пастраенне, строй. І танк наляцеў на парадкі пяхоты; крычалі ад жаху зялёныя роты. Вялюгін. Асобныя групы, калі маглі, прасочваліся праз баявыя парадкі карнікаў, і наносілі ім удары з тылу. Няхай.

8. Група блізкароднасных сямей у сістэматыцы жывёл і раслін.

•••

Парадак дня — пералік пытанняў, якія разглядаюцца ў пэўнай чарговасці на пасяджэнні, сходзе і пад.

Для парадку — а) для падтрымання, навядзення парадку; б) для захавання прынятых правіл, фармальнасцей.

Навесці (свае) парадкі гл. навесці.

Сваім парадкам — так, як заўсёды, як звычайна.

Такім парадкам — гэтак, так; такім чынам.

У адміністрацыйным парадку — паводле распараджэння органаў выканаўчай улады.

У рабочым парадку — у працэсе работы.

Усё ў парадку — а) у добрым стане, у спраўным выглядзе. [Механік:] — Не заводзіцца [машына]. Праверылі яе, здаецца, усё ў парадку, а вось капрызіць. Мяжэвіч; б) добра. — Ну як, Пятровіч, справы? — звярнуўся ён з парога яшчэ. — Ды ўсё ў парадку, Сцяпан Іванавіч. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дак м. Órdnung f -, -en;

наве́сці пара́дак Órdnung scháffen;

прыве́сці ў пара́дак in Órdnung bríngen*;

прыйсці́ ў пара́дак in Órdnung kómmen*;

усё ў пара́дку álles (ist) in Órdnung;

◊

усё ідзе́ сваі́м пара́дкам álles geht séinen Gang;

пара́дак дня Tágesordnung f -, -en;

перайсці́ да пара́дку дня zur Tágesordnung übergehen*;

стая́ць на пара́дку дня auf der Tágesordnung stéhen*;

зняць з пара́д ку дня von der Tágesordnung néhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыве́сці

1. führen vt, herbéiführen vt, bríngen* vt;

2. матэм. reduzíeren vt;

прыве́сці да аднаго́ назо́ўніка auf éinen geméinsamen Nénner bríngen* [reduzíeren];

3. (у які-н. стан) (ver)sétzen vt, bríngen* vt;

прыве́сці ў пара́дак in Órdnung bríngen*;

4. (звесткі і г. д.) ánführen vt, ángeben* vt, nénnen* vt; zitíeren vt;

прыве́сці да прыто́мнасці zum Bewússtsein [zur Besínnung] bríngen*; wíeder ins Lében zurückrufen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

папара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.

Прывесці ў парадак, навесці парадак.

П. мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заладкава́ць

‘прывесці ў парадак, уладзіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заладку́ю заладку́ем
2-я ас. заладку́еш заладку́еце
3-я ас. заладку́е заладку́юць
Прошлы час
м. заладкава́ў заладкава́лі
ж. заладкава́ла
н. заладкава́ла
Загадны лад
2-я ас. заладку́й заладку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заладкава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зладкава́ць

‘прывесці ў парадак, уладзіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зладку́ю зладку́ем
2-я ас. зладку́еш зладку́еце
3-я ас. зладку́е зладку́юць
Прошлы час
м. зладкава́ў зладкава́лі
ж. зладкава́ла
н. зладкава́ла
Загадны лад
2-я ас. зладку́й зладку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зладкава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заладава́ць

‘прывесці ў парадак, падправіць, падрыхтаваць, укласці што-небудзь; скласці, загрузіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заладу́ю заладу́ем
2-я ас. заладу́еш заладу́еце
3-я ас. заладу́е заладу́юць
Прошлы час
м. заладава́ў заладава́лі
ж. заладава́ла
н. заладава́ла
Загадны лад
2-я ас. заладу́й заладу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заладава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

обла́дить сов.

1. обл. (наладить) прыве́сці ў пара́дак;

2. (устроить) прост. ула́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак.

1. каго-што і без дап. Прывесці ў парадак, навесці парадак дзе-н.; вырашыць; уладкаваць.

У. кнігі.

У. ў хаце.

У. справы.

2. што. Добраўпарадкаваць.

У. гарадскія кварталы.

|| незак. упарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упарадко́ўванне, -я, н.

|| наз. упара́дкаванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Прывесці ў парадак; навесці парадак. — Ты папарадкуй рэчы, Танечка, а я схаджу ў рэдакцыю, — сказаў Сяргей. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)