пазба́ віцца , -а́ ўлюся, -а́ вішся, -а́ віцца; зак.
1. каго-чаго і ад каго-чаго . Збавіцца, сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.
П. недахопаў.
2. чаго . Страціць што-н. , застацца без чаго-н.
П. самастойнасці.
|| незак. пазбаўля́ цца , -я́ юся, -я́ ешся, -я́ ецца.
|| наз. пазбаўле́ нне , -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазба́ віцца (каго, чаго, ад каго, чаго ) сов. изба́ виться (от кого, чего )
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазба́ віцца , ‑збаўлюся, ‑збавішся, ‑збавіцца; зак.
1. каго-чаго і ад каго-чаго . Збавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбавіцца недахопаў. Пазбавіцца ад няпрошанага госця. □ Джулія ўжо пазбавілася першай збянтэжанасці, зноў стала рухавай, рызыкоўнай і, здавалася, гатовай да ўсяго. Быкаў . Мяне цяпер пачало непакоіць і тое, як нам ўдасца пазбавіцца ад гэтага чалавека. Чыгрынаў .
2. чаго . Страціць што‑н., застацца без чаго‑н. Пазбавіцца самастойнасць. □ Пазбавіцца зямлі, бадзяцца па свету для.. [Лявона Зябліка] горш, чым смерць. Ярош .
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазба́ віцца
1. (збавіцца ) ló swerden* vt (s );
пазба́ віцца ад няпро́ шанага го́ сця é inen ú ngebetenen Gast ló swerden* ;
ён хо́ ча пазба́ віцца ад мяне́ er will mich ló swerden* ;
я не магу́ пазба́ віцца ду́ мкі, што… ich werde den Gedá nken nicht los, dass…; überwí nden* vt (пераадолеўшы );
пазба́ віцца недахо́ паў [збянтэ́ жанасці, стра́ ху ] die Mängel [Verlé genheit, Furcht] überwí nden* ;
2. (страціць ) verlí eren* vt , é inbüßen vt ;
пазба́ віцца самасто́ йнасці die Ú nabhängigkeit verlí eren*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ачы́ сціцца , ачы́ шчуся, ачы́ сцішся, ачы́ сціцца; зак.
1. Вызваліцца ад чаго-н. , што забруджвае, закрывае што-н. ; пазбавіцца чаго-н.
Неба ачысцілася ад хмар.
2. Стаць чыстым па саставе, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду; стаць свежым.
Вада ачысцілася.
3. перан. Стаць чыстым у маральных адносінах, пазбавіцца ад чаго-н. заганнага.
А. ад грахоў (перан. )
|| незак. ачышча́ цца , -а́ юся, -а́ ешся, -а́ ецца.
|| наз. ачышчэ́ нне , -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адму́ чыцца , -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм. ).
Перастаць мучыцца, перанесці мукі; памерці, смерцю пазбавіцца ад мук.
Адмучылася гаротная.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкара́ скацца , -аюся, -аешся, -аецца; зак. , ад каго-чаго (разм. ).
Пазбегнуць, пазбавіцца чаго-н. , адчапіцца ад чаго-н.
Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.
|| незак. адкара́ сквацца , -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непазбы́ ўны , -ая, -ае (разм. ).
Такі, які не праходзіць, ад якога цяжка пазбавіцца .
Непазбыўная туга.
|| наз. непазбы́ ўнасць , -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
футбо́ ліць , -лю, -ліш, -ліць; незак. , што (разм. ).
1. Падкідаць што-н. нагою.
2. перан. Старацца пазбавіцца ад каго-, чаго-н. , перадаючы ад аднаго да другога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адбрыка́ цца , -а́ юся, -а́ ешся, -а́ ецца; зак. , ад каго-чаго (разм. ).
1. Брыкаючыся, адбіцца ад каго-, чаго-н. , аддаліць ад сябе.
2. перан. Пазбавіцца ад чаго-н. непажаданага (разм. ).
А. ад даручэння.
|| незак. адбры́ квацца , -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)