павуча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які можа навучыць чаму‑н., можа быць выкарыстаны як прыклад. Павучальны ўрок гісторыі. Павучальныя вынікі. □ Шмат яшчэ цікавага і павучальнага расказаў .. [стары] у гэты вечар. Ляўданскі. Жыццё Леніна — павучальны прыклад для моладзі. «Полымя».

2. Які ўтрымлівае ў сабе павучанне, мае характар павучання. Павучальная гутарка. □ Я. Купала пісаў і павучальныя байкі, у якіх высмейваў паасобныя недахопы, уласцівыя людзям. Казека. // Які бывае звычайна пры павучанні. Спакойны павучальны лад гаворкі Шкробата распякаў Насціну ганарыстасць. Мележ. Іван усміхаўся, адчуўшы павучальны тон сваіх слоў. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

budujący

1. станоўчы;

2. павучальны; навучальны;

budujący przykład — павучальны прыклад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tone

[toʊn]

1.

n.

1) тон -у m.

2) тон -у m., мане́ра f.

a moral tone — павуча́льны тон

3) хара́ктар -у m., агу́льны вы́гляд, стыль -ю m.

tone of elegance — тон элега́нтнасьці

4) афарбо́ўка f., ко́лер -у m.; адце́ньне ко́леру

I like the soft green tone of this painting — Мне падаба́ецца спако́йны зялёны тон гэ́тага малю́нку

2.

v.

надава́ць тон; задава́ць тон (паказва́ць пры́клад)

•

- tone down

- tone up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)