прасто́ра ж.

1. в разн. знач. простра́нство;

час і п. — вре́мя и простра́нство;

беспаве́траная п. — безвозду́шное простра́нство;

паве́траная п. — возду́шное простра́нство;

бо́язь ~ры — боя́знь простра́нства;

2. см. прасто́р;

○ мёртвая п. — мёртвое простра́нство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасто́ра, ‑ы, ж.

1. Неабмежаваная працягласць (ва ўсіх вымярэннях, напрамках). Бязмежная прастора. Паветраная прастора. // Спец. Адна з асноўных усеагульных аб’ектыўных форм існавання матэрыі, якая характарызуецца працягласцю і аб’ёмам. Асноўныя формы ўсякага быцця ёсць прастора і час; быццё па-за часам ёсць такая ж найвялікшая бяссэнсіца, як быццё па-за прасторай. Энгельс.

2. Свабодны прамежак паміж чым‑н. Калі круг рытма іх танца канчаўся і пачынаўся нанова, .. [падлеткі] былі ўжо ў іншым месцы, наколькі дазваляла прастора пакоя. Чорны. Ён [Вінцэсь] бы будаваў так, каб была прастора, многа паветра, каб вока цешылася. Мікуліч.

3. Вялікі ўчастак зямной або воднай паверхні. Навокал — неабсяжная прастора пад бяздоннай веліччу неба. Брыль. Над туманнай воднай прасторай таксама вісяць зоркі, не такія, праўда, яркія, як над гарамі, што відаць праз чыстае горнае паветра. Дуброўскі.

4. перан. Тое, што і прастор (у 2 знач.). Новая .. работа на курганах яму [Варонічу] вельмі па сэрцу: прастора, цішыня, а самае важнае — ніхто не перашкаджае... Ракітны. Я паклічу цябе ў свет прыгожае казкі, Дзе прастора для мар і задумам ёсць шыр. Чарнушэвіч.

•••

Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паветраная прастора (юрыд.) 7/589

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прасто́ра ж.

1. Raum m -(e)s, Räume;

паве́траная прасто́ра Lúftraum m;

2. гл. прастор

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

airspace [ˈeəspeɪs] n. паве́траная прасто́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

airspace

паве́траная прасто́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

простра́нство ср. прасто́ра, -ры ж.;

вре́мя и простра́нство час і прасто́ра;

безвозду́шное простра́нство беспаве́траная прасто́ра;

возду́шное простра́нство паве́траная прасто́ра;

вре́дное простра́нство шко́дная прасто́ра;

боя́знь простра́нства мед. бо́язь прасто́ры;

мёртвое простра́нство воен., ав. мёртвая прасто́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aerospace [ˈeərəspeɪs] n.

1. паве́траная і касмі́чная прасто́ра; атмасфе́ра

2. касмі́чная інду́стрыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Lúftraum m -(e)s паве́траная прасто́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паве́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы. // Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт. // Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь. Лукша.

2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.

3. перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.

•••

Паветраныя ванны гл. ванна.

Паветраная навігацыя гл. навігацыя.

Паветраная падушка гл. падушка.

Паветраная трывога гл. трывога.

Паветраная яма гл. яма.

Паветраны мост гл. мост.

Паветраны мяшок гл. мяшок.

Паветраны шар гл. шар.

Паветраныя замкі гл. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)