Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
п’едэста́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад.
П. абеліска.
Скінуць каго-н. з п’едэстала (перан.: пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды.
|| прым.п’едэста́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
п’едэста́лм., прям., перен. пьедеста́л;
мармуро́вы п. — мра́морный пьедеста́л;
скі́нуць з ~ла — низве́ргнуть с пьедеста́ла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
п’едэста́л, ‑а, м.
1. Па-мастацку аформленае ўзвышэнне пад помнік, калону і пад.; пастамент. П’едэстал абеліска. □ Словы з палымянай «Варшавянкі» высечаны золатам на п’едэстале помніка.Маўзон.// Спецыяльнае ўзвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды. Паводле традыцыі пераможца ўзняўся на п’едэстал пашаны і пакланіўся ўсім чатыром трыбунам.Шыцік.
2.перан. Высокае грамадскае становішча; аўтарытэт. Іменна такі разумны і бескарыслівы жыццёвы прынцып узвёў Марыю Дубадзелаву на п’едэстал усеагульнай павагі і добрай славы.Данілевіч.
•••
Звесці з п’едэсталагл. звесці.
[Фр. piédestal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
П’ЕДЭСТА́Л (франц. piédestal ад італьян. piedistallo ад piede нага + stallo месца), пастамент,
па-мастацку аформленая аснова, на якой устанаўліваецца твор скульптуры (статуя, група, бюст) або ваза, калона, абеліск і г.д. П. могуць мець розныя формы — геаметрычна правільныя (звычайна з выкарыстаннем арх. ордэрных элементаў, нярэдка ўпрыгожаных скульпт. рэльефам) або адвольныя (напр., П. у выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
п’едэста́лм. Sóckel m -s, -, Postamént n -(e)s, -e;
п’едэста́л го́нару Síegespodest [Síegerpodest] n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
п’едэста́л
(фр. piedestal)
1) падножжа для статуй, абеліскаў; пастамент;
2) спецыяльнае ўзвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах (п. пашаны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
П’едэста́л ’узвышэнне пад помнік, калону’ (ТСБМ). Праз польск.piedestał ці рус.пьедестал (пач. XVIII ст.) і ням.Piedestal з франц.piédestal ’тс’, першапачаткова ’падстаўка для ног’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пьедеста́лпрям., перен.п’едэста́л, -ла м.;
мра́морный пьедеста́л мармуро́вы п’едэста́л;
низве́ргнуть с пьедеста́лаперен. скі́нуць з п’едэста́ла;
пьедеста́л почётап’едэста́л го́нару.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)