Грашовае або інш. матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за што-н.
Атрымаць прэмію на конкурсе.
○
Нобелеўскаяпрэмія — міжнародная прэмія за адкрыцці ў навуцы, за поспехі ў літаратуры і пад.
Страхавая прэмія (спец.) — узнос страхавальніка страхавой установе.
|| прым.прэмія́льны, -ая, -ае.
П. фонд.
Выдаць прэміяльныя (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэ́мія, ‑і, ж.
1. Грашовае або іншае матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за поспехі, заслугі і пад. Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі». □ Некалі да калектывізацыі Шаройка штогод атрымліваў прэміі за лепшага ў раёне каня, за лепшую свінаматку, за найвышэйшы ўраджай бульбы.Шамякін.[Фёдар Сапожнікаў] прадстаўлены да Ленінскай прэміі за распрацоўку і ўкараненне новых метадаў будаўніцтва цеплавых электрастанцый са сборнага жалезабетону.Дадзіёмаў.// Дадатковая грашовая ўзнагарода да заработнай платы за перавышэнне вытворчых норм. Прэмія за перавыкананне плана.
2.Спец. Грашовая сума, якая выдаецца некаторымі ўрадамі як заахвочванне за вываз некаторых тавараў. Экспартныя прэміі.
3.Спец. Розніца паміж біржавай і намінальнай вартасцю каштоўнай паперы.
4.Спец. Грашовая сума, якую выплачвае страхавальнік страхавой установе за рызыку, якую яна нясе.
5. У дарэвалюцыйнай Расіі — бясплатны дадатак да часопіса або газеты, а таксама бясплатная прыдача пры пакупцы некаторых тавараў.
•••
Нобелеўскаяпрэмія — міжнародная прэмія за адкрыцці ў навуцы, за поспехі ў літаратуры і пад., якая прысуджаецца з працэнтаў на капітал, завешчаны шведскім прадпрыемцам А. Нобелем.
[Ад лац. praemium — узнагарода.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́міяж. Preis m -es, -e; Prämi¦e f -, -n;
Но́белеўскаяпрэ́мія Nobélpreis m;
прысудзі́ць прэ́мію den Preis verléihen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
но́белеўскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: нобелеўскаяпрэміягл.прэмія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Nobel prize[ˌnəʊbelˈpraɪz]n.Но́белеўскаяпрэ́мія
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prize1[praɪz]n.прэ́мія; прыз; узнагаро́да;
the Nobel PrizeНо́белеўскаяпрэ́мія
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Nobélpreism -es, -e Но́белеўскаяпрэ́мія
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БІ́ШАП (Bishop) Майкл (н. 1936),
амерыканскі анколаг. Праф. ун-та ў г. Сан-Францыска. Навук. працы па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу. Нобелеўскаяпрэмія 1989 (разам з Х.Вармусам).