дзяўчы́на, -ы, мн. дзяўча́ты і (з ліч. 2, 3, 4) дзяўчы́ны, -ча́т, ж.
Паўналетняя незамужняя жанчына.
Юнакі і дзяўчаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяўчы́на, ‑ы; мн. дзяўчаты, ‑чат і (зліч.) дзяўчыны, ‑чын; ж.
Паўналетняя незамужняя жанчына. Дзве дзяўчыны. □ Жаніўся Мартын, узяў сінявокую Грабарову Еву, сталую зграбную дзяўчыну і разумную.Колас.Бегаюць адна за адной дзяўчаты, умаўляюцца — куды збірацца гуляць.Мурашка.Чым дзяўчына стражэйшая, тым яна прыгажэйшая і даражэйшая.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пане́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1.Незамужняя дачка пана.
2. Маладая дзяўчына.
|| памянш.-ласк.пане́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1.Незамужняя дачка пана.
2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.
|| памянш.-ласк.па́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мікала́еўскаядзе́ўка ’старая незамужняядзяўчына’ (Сцяшк.). Ад імя цара Мікалая II. Аналагічна польскі кава́лер ’стары халасцяк’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пане́нкаж.разм.
1. (незамужняядачкапана) únverheiratete Tóchter des Gútsbesitzers;
2.уст. (маладаядзяўчына) Fräulein n -s, -, júnges Mädchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пане́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Незамужняя дачка пана. [Вашамірскі] жыў з трыма незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі.Бядуля.
2.Уст. Маладая дзяўчына. Сястру.. [Казік] пакінуў цыбатым падлеткам, а цяпер, выходзіць, паненка.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі стары. /узнач.наз.Пасля работы ішоў [Апанас] з партфелем да перастарэлых чытаць газеты.«Вожык».
2. Які перасягнуў мяжу адпаведнага ўзросту. А потым прыйшлі дзяўчаты: тая перастарэлая незамужняядзяўчына з груба-смелымі жэстамі і другая, дробненькая, у чорнай сукенцы.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нна, ‑ы, ж.
1.Незамужняя дачка пана.
2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю.Колас.
3. Форма ветлівага звароту да маладой дзяўчыны, а таксама форма ветлівага ўпамінання маладой дзяўчыны, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. [Кастусь:] Не гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
maiden
[ˈmeɪdən]1.
n.
дзяўчы́на, дзяўчы́нка f.
2.
adj.
1) дзяво́чы, дзяво́цкі
2) неза́мужняя
3) но́вы, сьве́жы, неўжыва́ны; пе́ршы, некра́нуты
maiden voyage — пе́ршы рэйс (но́вага карабля́)
maiden ground — некра́нутая гле́ба
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)