1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.
З поўначы дзьмуў халодны вецер.
2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.
На поўначы Беларусі.
3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.
Расліннасць поўначы.
|| прым.паўно́чны, -ая, -ае.
Паўночнае ззянне (палярнае).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́ўнач
Iж., в разн. знач. се́вер м.;
на п. ад Мі́нска — к се́веру от Ми́нска
IIж. (середина ночи) по́лночь
III (По́ўнач) (самая северная территория Европы и Азии и полярная область) м. Се́вер;
наро́ды По́ўначы — наро́ды Се́вера;
раслі́ннасць По́ўначы — растите́льность Се́вера
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́ўнач1, ‑ы, ж.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. Я паспрабаваў абмацваць дрэвы ў надзеі на тое, што па імху на ствалах вызначу поўдзень і поўнач.Анісаў.Увесь май з поўначы налятаў калючы вецер, сек буйным дажджом адубелую за зіму зямлю.Асіпенка.На поўначы святлела паласа суцэльнай зары.Брыль.// Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Поўнач СССР.
2. Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. //(з вялікай літары). Палярная зона зямнога шара; Арктыка.
по́ўнач2, ‑ы, ж.
Сярэдзіна ночы, 12 гадзін ночы. Было за поўнач, калі скончыўся сход.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўначIж.геагр. Nórden m -s; Nord m -(e)s;
напо́ўнач ge(ge)n Nórden, nach Nórden, nórdwärts;
напо́ўнач адчаго-н. nördlich von (D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КРА́ЙНЯЯ ПО́ЎНАЧ,
частка тэр. ў Рас. Федэрацыі, размешчаная пераважна наПн ад Палярнага круга (66°33′паўн. ш.). Уключае арктычную ледзяную зону, тундру, лесатундру і частку тайгі. Характарызуецца вельмі суровымі кліматычнымі ўмовамі і адносна слабай заселенасцю. Карэннае насельніцтва складаюць т.зв. малыя народы Поўначы. У адм. адносінах да раёнаў К.П. адносяць: Якуцію, Магаданскую, Камчацкую, Мурманскую (за выключэннем г. Кандалакша з прылеглай тэрыторыяй) вобласці, асобныя раёны і гарады Рэсп. Комі, Архангельскай, Цюменскай, Іркуцкай і Сахалінскай абласцей, Краснаярскага і Хабараўскага краёў, а таксама астравы Паўн. Ледавітага ак. і яго мораў; астравы Берынгава і Ахоцкага м. Шэраг мясцовасцей у Бураціі, Томскай, Чыцінскай і Амурскай абласцях, Прыморскім краі, якія знаходзяцца ў суровых кліматычных умовах, прыраўнаваны да раёнаў К.П.