по́гляд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець). З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання). Абвесці поглядам (ацэньваючы, агледзець).

2. Выраз вачэй.

Ласкавы п.

Збянтэжаны п.

3. перан. Думка, меркаванне, пункт гледжання.

Навуковыя погляды.

Падзяляць чые-н. погляды.

На мой п. (на маю думку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

estimation [ˌestɪˈmeɪʃn] n. fml ацэ́нка; меркава́нне, ду́мка;

Іn my estimation he’s fit for the job. На маю думку, ён справіцца з гэтай працай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

judgement [ˈdʒʌdʒmənt] n. (таксама judgment)

1. меркава́нне, по́гляд;

in my judgement на маю́ ду́мку

2. разва́жнасць, разва́жлівасць;

a man of sound/good judgement разва́жлівы чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

estimation

[,estɪˈmeɪʃən]

n.

1) меркава́ньне n., ду́мка f.

in my estimation — на маю́ ду́мку

2) паша́на, пава́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы ад нараджэння. Прыроджаны імунітэт. Прыроджаны парок сэрца. □ У яе быў прыроджаны такт і уменне трымаць сябе сярод школьнікаў. Колас.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі‑н. уласцівасцямі, якасцямі для якой‑н. дзейнасці. Прыроджаны тэхнік. □ [Расолава:] — На маю думку, Іванова — прыроджаны хірург. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mind​1 [maɪnd] n.

1. ро́зум

2. ду́мка, по́гляд

3. па́мяць;

It slipped my mind. Гэта выскачыла ў мяне з галавы.

♦

to my mind на маю́ ду́мку, на мой по́гляд;

bear/keep in mind мець на ў ва́зе, па́мятаць;

change one’s mind пераду́маць;

make up one’s mind прыня́ць рашэ́нне, вы́рашыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мой

1. (ж. мая́, ср. маё, мн. мае́); притяж., м. мой;

м. сын — мой сын;

мая́ дачка́ — моя́ дочь;

маё пыта́нне — мой вопро́с;

2. в знач. сущ., прост. (муж, возлюбленный) мой;

◊ на маёй па́мяці, за маю́ па́мяць — на мое́й па́мяти;

мая́ ха́та з кра́ю — моя́ ха́та с кра́ю;

бо́жа м., бо́жухна м. — бог ты мой;

м. (твой, яго́, яе́ і г.д.) верх — мой (твой, его́, её и т.д.) верх;

на маё вы́йшла — вы́шло по-мо́ему;

на маё шча́сце — на моё сча́стье;

на маю́ ду́мку — на мой взгляд; по моему́ мне́нию;

на маі́м вяку́ — на моём веку́;

на маё го́ра, на маю́ бяду́ — на моё го́ре, на мою́ беду́;

язы́к м. — во́раг м. — посл. язы́к мой — враг мой;

я не я, і кабы́ла не мая́ — погов. я не я, и ло́шадь не моя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

opinion [əˈpɪnjən] n.

1. ду́мка, по́гляд, меркава́нне, перакана́нне;

in my opinion на маю́ ду́мку, на мой по́гляд, па-мо́йму;

be of the opinion that… fml меркава́ць/лічы́ць/ду́маць, што…;

public opinion грама́дская ду́мка;

a matter of opinion спрэ́чнае пыта́нне

2. заключэ́нне спецыялі́ста; экспе́ртнае заключэ́нне;

have a high/low opinion of smb./smth. быць высо́кай/невысо́кай ду́мкі аб кім-н./чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мне́ние ср. ду́мка, -кі ж.; (взгляд на что-л.) по́гляд, -ду м.; (суждение) меркава́нне, -ння ср.;

обще́ственное мне́ние грама́дская ду́мка;

◊

осо́бое мне́ние асо́бая ду́мка;

по моему́ мне́нию на маю́ ду́мку, на мой по́гляд;

я того́ мне́ния, что… я тако́й ду́мкі, што…;

обменя́ться мне́ниями абмяня́цца ду́мкамі (меркава́ннямі);

разделя́ть чьё-л. мне́ние падзяля́ць чыю́-не́будзь ду́мку (по́гляд);

быть высо́кого мне́ния (о чём-л., о ком-л.) быць высо́кай ду́мкі (аб чым-небудзь, аб кім-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

judgement, judgment

[ˈdʒʌdʒmənt]

n.

1) Law пастано́ва, прысу́д судзьдзі́ або́ су́ду

2) меркава́ньне n., ду́мка f., пагля́д, по́гляд -у m.

in my judgement you are wrong — На маю́ ду́мку, вы памыля́ецеся

3) разва́жнасьць f., здаро́вы ро́зум, уме́ньне разьбіра́цца, ацэ́ньваць

4) кры́тыка f., асуджэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)