жаль, -ю, м.

1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне.

Гаварыць з жалем аб здарэнні.

◊

На (вялікі) жаль (у знач. пабочн. сл.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаль (род. жа́лю) м.

1. жа́лость ж.; сострада́ние ср.; сожале́ние ср.;

не ве́даць жа́лю — не знать жа́лости;

абудзі́ць ж. — возбуди́ть жа́лость (сострада́ние);

вы́казаць ж. — вы́разить сожале́ние;

2. го́ресть ж.; печа́ль ж.;

3. скорбь ж.;

глыбо́кі ж. — глубо́кая скорбь;

◊ на (вялі́кі) ж. — к (большо́му) сожале́нию;

які́ ж.! — кака́я жа́лость!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаль, ‑ю, м.

1. Пачуццё жаласці, спагады, выкліканае чыёй‑н. пакутай, няшчасцем. Стэфка глядзіць на хворага з жалем у вачах. Бядуля. Пачуццё жалю да пакрыўджанага лёсам хлопца перарастае ў пачуццё кахання. Шкраба.

2. Пачуццё горычы, смутку, тугі з прычыны страты каго‑, чаго‑н. Мацярынскі жаль. □ Марыля была ціхая, пакорная работніца і жаль свой дзявочы хавала глыбока. Брыль.

3. Пачуццё засмучэння, шкадавання. Не варта абуджаць у сэрцы тое, што перагарэла, адышло і пакінула толькі пачуццё жалю аб незваротным. Дуброўскі. — Грыб вунь растаптала, — з жалем сказаў Андрэй і паказаў на збіты нагой чорны баравік. Скрыпка.

•••

На (вялікі) жаль (у знач. пабочн.) — ужываецца, каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаль м.

1. (пачуццё жаласці) Mítleid n -(e)s;

вы́казаць жаль sein Bedáuern äußern (з выпадку чаго-н. über A);

2. (пачуццё горычы) Bítternis f -;

◊

на вялі́кі жаль zu méinem [déinem…] Bedáuern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жаль, жа́ласлівы, жа́ласны, жа́ласць, жа́ліцца, жа́льба і іншыя вытворныя (ТСБМ). Рус. жаль ’шкада’, укр. жаль ’жаль’, польск. żal, чэш. žal, славац. žial, в.-луж. žel, н.-луж. žal, балг., макед. жал ’тс’, серб.-харв. жа̏о ’шкада’, славен. žàl ’шкада, жаль’. Ст.-слав. жаль ’шкада’. Літ. gėlà ’боль; жаль’, ням. Qual ’мука’, арм. keł ’нарыў’. Прасл. *žalь утворана з асновай на *‑ь (< *ĭ) на базе і.-е. кораня *g​uel‑ ’калоць, боль, мука, смерць’ (Покарны, 1, 470–471) Фасмер, 2, 34–35 (дзе і іншая літ-pa); Скок, 3, 671. Гл. яшчэ жалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unluckily [ʌnˈlʌkɪli] adv. на жаль, на бяду́, на няшча́сце;

Unluckily, he did not get the job. На жаль, ён не атрымаў работу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unhappily [ʌnˈhæpɪli] adv.

1. нешчаслі́ва

2. на няшча́сце; на жаль; на бяду́;

Unhappily, she is not here today. На жаль, сёння яе тут няма.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

увы́ межд. (к сожалению) на жаль; (но не тут-то было) ды дзе там;

но увы́! але́ на жаль!, ды дзе там!;

он до́лжен был прие́хать, но увы́! его́ ещё нет ён паві́нен быў прые́хаць, але́, на жаль, яго́ яшчэ́ няма́;

увы́, э́то о́чень печа́льно на жаль, гэ́та ве́льмі су́мна;

увы́, наде́жды бо́льше нет на жаль, надзе́і больш няма́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unfortunately

[ʌnˈfɔrtʃənətli]

adv.

на жа́ль; на няшча́сьце

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unfortunately [ʌnˈfɔ:tʃənətli] adv. (for) на жаль;

unfortunately for him на яго́ бяду́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)