1. Адзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. адзенне, абутак і пад. Надзець валёнкі. Надзець шапку на галаву. □ [Люба] скінула з сябе зрэбную і палатаную бялізну і надзела новую, тонкую.Чорны.Шэмет устаў, надзеў плашч і выйшаў у калідор.Лобан.// Нацягнуць чахол, футляр і пад. на што‑н. Надзець чахол на піяніна.
2. Уздзець, прыладзіць які‑н. прадмет на каго‑, што‑н. Надзець клямку на прабой. Надзець акуляры. □ Мікола надзеў на каня аброць, вывеў на двор.Новікаў.Саўку надзелі наручнікі, абкружылі яго моцным канвоем і прывялі ў пакой допытаў.Колас.// Насадзіць каго‑, што‑н. на які‑н. прадмет. Крыху азяблымі пальцамі [хлопец] надзеў чарвячка, закінуў вуду і зноў заглядзеўся на птушак.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус.оброть, укр.оброть, ст.-рус.оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск.obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtьМіклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел.брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус.пск.брутать ’закілзваць’.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Забрыта́ць ’надзецьаброць’ (ТСБМ). Рус.дыял.смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул.заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Надзецьаброць. Забрытаць каня.//перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)