У выразе: меснысклон — склон, які адказвае на пытанні аб кім? аб чым?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ме́сны: м. склонграм. предло́жный (ме́стный) паде́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́сны,
У выразе: меснысклонгл.склон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склон, ‑у, м.
Граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы. Развіццё катэгорыі склону ў славянскіх мовах. □ Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем.Граматыка.
•••
Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? што?
Давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?
Меснысклон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым?, ужываецца толькі з прыназоўнікам.
Назоўны склон — зыходная склонавая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадмета, з’явы; адказвае на пытанні: хто? што?
Родны склон — склон, які адказвае па пытанні: каго? чаго?
Творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.
Ускосныя склоны — усе склоны, акрамя назоўнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКЛОН,
граматычная словазмяняльная катэгорыя іменных часцін мовы, якая служыць для сінтакс. адносін з інш. словамі ў складзе словазлучэнняў ці сказаў. У бел. мове 6 склонаў: назоўны (прамы), родны, давальны, вінавальны, творны, месны (ускосныя). Сустракаецца ўстарэлая клічная форма.
Кожнай склонавай форме ўласціва пэўнае грам. значэнне. Напр., формай назоўнага склону выражаецца значэнне суб’екта дзеяння («прыйшлі вясна»), формамі ўскосных — аб’екта дзеяння («будаўніцтва школы», «падарунак дзецям»), прыналежнасці («хата рыбака»), якаснай ацэнкі («дзяўчына з гонарам»), сродку ці спосабу дзеяння («жніво камбайнам»), месца («працаваць у лесе»), часу («адпачыць пасля працы») і інш.
Найб. семантычна ёмкія і прадуктыўныя ва ўжыванні родны, вінавальны, творны і месны С Назоўны і давальны больш абмежаваныя па значэннях і канструктыўна. С. прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў залежыць ад С. назоўніка і самастойнага значэння не мае.
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́сны:
ме́снысклонграм. Lokatív m -s, -e, Präpositív m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
склонм.грам. Kásus m -, -, Fall m -s, Fälle;
кірава́ць склонамéinen Kásus regíeren;
назо́ўны склон Nóminativ [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
ро́дны склон Génitiv [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
дава́льны склон Dátiv [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
вінава́льны склонÁkkusativ [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
ме́снысклон Lókativ [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
ужыва́нне склонаў Kásusgebrauch m -(e)s;
уско́сны склонábhängiger Kásus
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
предло́жныйграм. прыназо́ўнікавы;
предло́жный паде́жме́снысклон.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АМАФО́РМЫ (ад гама... + лац. forma форма, вонкавы выгляд, абрыс),
словы, якія ў асобных граматычных формах супадаюць гучаннем і напісаннем, але не супадаюць значэннем. Амаформы могуць быць словамі той самай або розных часцін мовы, напр., «горы» (назоўны склонмн. л. назоўніка «гара») і «горы» (меснысклонадз. л. назоўніка «гора»), «кліч» (назоўнік) і «кліч» (дзеяслоў загаднага ладу), «вусны» (назоўнік) і «вусны» (прыметнік) і інш.