мато́к, ‑тка, м.

Пэўная колькасць нітак, дроту і пад., роўна зматаная або навітая на матавіла. Маці напрала поўную шуфляду нітак у клубках і матках. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маток, мото́к, мотак, му̑о́ток ’пэўная колькасць нітак, дроту, лыка і інш., роўна зматаная або навітая на матавіла’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Бес., Мат. Гом., Маш., Яруш., Сл. ПЗБ; круп., Нар. сл.), ’пасма нітак на клубку’, ’нізка рыбы, грыбоў, цыбулі, тытуню; пляцёнка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мо́ток, міток, рус. пск., смал. мото́к ’катушка нітак’, горк. ’верацяно з наматанымі ніткамі’, пск., смал. ’нізка грыбоў, яблыкаў і інш.’, польск. motek, чэш. smotek, славац. zmotok. Паўн.-слав. motъkъ, якія з motati. Да мата́ць (гл.).

Маток 2 ’каноплі (семяннікі)’ (Мат. Гом.). Да маткі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́лька

‘маток пражы або нітак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. та́лька та́лькі
Р. та́лькі та́лек
Д. та́льцы та́лькам
В. та́льку та́лькі
Т. та́лькай
та́лькаю
та́лькамі
М. та́льцы та́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маток пражы або нітак рознай велічыні.

Пафарбавалі ў зялёны колер дзве талькі нітак.

2. Від матавіла, на якое звіваюць ніткі.

Наматаць ніткі на тальку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж.

П. лёну, канапель.

2. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы (спец.).

3. Пучок валасоў, прылеглых адзін да аднаго або зліплых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́лька ​1, ‑і, ДМ тальцы; Р мн. талек; ж.

Маток пражы або нітак рознай велічыні.

та́лька ​2, ‑і, ДМ тальцы, ж.

Тое, што і тальк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матошка ’маленькі маток нітак’ (КЭС, лаг.). Да мату́шка 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skein

[skeɪn]

n.

1) мато́к -ка́ m. (ні́так), скру́так -ка m.

2) чарада́ (дзі́кіх гусе́й або́ ка́чак у палёце)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

назвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. вяровак.

2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго-н.

Н. нітак у клубкі.

3. Матаючы, зняць з чаго-н. у вялікай колькасці, разматаць.

Н. пражы з матавіла.

4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго-н.

Ластаўкі назвівалі гнёздаў у падстрэшшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вію́шка ’пража, звітая на вялікае верацяно для прасушкі’ (Жд., 1). Рус. дыял. вью́шка ’маток нітак’. Да віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)