сві́нка I ж.

1. уменьш.-ласк. сви́нка, хрю́шка, чу́шка;

○ марска́я с. — морска́я сви́нка

сві́нка II ж., мед. сви́нка, зау́шница, пароти́т м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сві́нка ​1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да свіння (у 1 знач.).

•••

Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна атрада грызуноў з белай з чорнымі або жоўтымі плямамі афарбоўкай.

сві́нка ​2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Дзіцячае інфекцыйнае захворванне — запаленне калявушнай залозы (залоз).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марская свінка 7/37

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сві́нка ж.

1. памянш. Schwéinchen n -s, -;

2. мед. Mumps m - (разм.), Zíegenpeter m -s;

3.: заал. марска́я сві́нка Méerschweinchen n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

свіння́, -і́, мн. сві́нні і (з ліч. 2, 3, 4) сві́нні, свіне́й, ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.

2. перан. Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага, нявыхаванага чалавека (разм.).

С. ты, а не чалавек.

3. перан. Пра бруднага, неахайнага чалавека.

◊

Падлажыць свінню каму (разм., неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.

|| памянш. сві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

○

Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна-грызун.

|| прым. свіны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Заморская свінка, гл. Марская свінка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ВІЯ,

гл. Марская свінка.

т. 7, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сви́нка

1. уменьш.-ласк. сві́нка, -кі ж.;

2. мед. сві́нка, -кі ж., за́ўшніца, -цы ж.;

3. зоол. / морска́я сви́нка марска́я сві́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

guinea pig [ˈgɪniˌpɪg] n.

1. zool. марска́я сві́нка

2. паддо́следны (пра чалавека або жывёліну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Méerschweinchen n -s, - марска́я сві́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)