ПІ, лік π,
лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да яе дыяметра; бясконцы дзесятковы дроб, роўны 3,1415926...; адзін з трансцэндэнтных лікаў. Абазначэнне агульнапрынятае з 1736 пасля працы Л.Эйлера.
Да ліку П. прыводзіць адшуканне лімітаў некат. арыфм. паслядоўнасцей і шэрагаў. Адна з формул вылічэння П. — формула раскладання функцыі arctg х у ступеневы шэраг. Набліжанае значэнне П. з дапамогай рацыянальных лікаў спрабавалі знайсці ў старажытнасці, напр. Архімед (3 ст. да н.э.) вызначыў, што 223/71 < π < 22/7. Значэнне π = 355/113 = 3,1415929... вылічыў кіт. матэматык Цзу Чун-чжы (5 ст.); у Еўропе гэтае ж значэнне знойдзена ў 16 ст. Пры выкарыстанні ЭВМ разлічана больш за тысячу дзесятковых знакаў ліку П.
т. 12, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лік пі 5/533; 6/117, 119, 368; 10/286
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пі
(гр. π = літара грэчаскага алфавіта, якая абазначае гук «п»)
мат. ірацыянальны лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да дыяметра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
pi [paɪ] n.
1. пі (16-я літара грэчаскага алфавіта)
2. math. лік π (= 3,14)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)