Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ля́мпа, ‑ы, ж.
1. Прыбор для штучнага асвятлення з дапамогай электрычнага току, спальвання газы, нафты і пад. Настольная лямпа. □ На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік.Колас.Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі.Васілевіч.
2. Прылада для асвятлення або награвання спецыяльнага прызначэння на розных вытворчасцях. Паяльная лямпа. Шахцёрская лямпа.
•••
Катодная лямпа — устарэлая назва электроннай лямпы.
Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла для атрымання ультрафіялетавых прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш.
Лямпа дзённага святла — разнавіднасць люмінесцэнтнай лямпы, якая выпраменьвае святло, падобнае на дзённае.
Лямпанапальвання — электрычная лямпа, крыніцай святла якой з’яўляецца свячэнне напаленай токам тугаплаўкай, звычайна вальфрамавай ніці.
Неонавая лямпа — крыніца аранжава-чырвонага святла, якое выпраменьваецца ў выніку электрычнага разраду паміж электродамі ў неоне, якім запоўнена лямпа.
Электронная лямпа — вакуумная прылада для атрымання або ўзмацнення электрамагнітных ваганняў, якая прымяняецца ў радыётэхніцы, тэлемеханіцы і пад.
Электрычная лямпа — тое, што і лямпанапальвання.
[Фр. lampe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МПА (франц. lampe ад грэч. lampo свячу, асвятляю),
асвятляльная або награвальная прылада. Асвятляльныя Л. даюць святло ад адкрытага полымя (пры спальванні газы, масла, спірту, ацэтылену), ад напаленых эл. дугой электродаў (дугавая лямпа) і эл. токам спіралі (лямпанапальвання), ад свячэння газаў або люмінафораў пры эл. разрадзе (люмінесцэнтная лямпа, інш.газаразрадныя крыніцы святла). Да награвальных Л. адносяцца падагравальная і паяльная лямпа, у якіх крыніцай цяпла з’яўляецца полымнае гарэнне. Выкарыстоўвалася таксама цеплаэлектрагенератарная Л. — звычайная асвятляльная газавая Л. з тэрмабатарэяй, што генерыравала ток. Л. наз. таксама шэраг электронна-вакуумных прылад (гл.Электронная лямпа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МПАНАПА́ЛЬВАННЯ,
штучная крыніца святла з выпрамяняльнікам (целам напалу) з тугаплаўкіх металаў (звычайна вальфраму). Вынайдзена ў 1872 А.М.Ладыгіным, удасканалена Т.А.Эдысанам. На Беларусі вырабляюцца на Брэсцкім электралямпавым заводзе.
Л.н. малой магутнасці (15 і 25 Вт) — звычайна вакуумныя (з колбы выдалена паветра), астатнія для павышэння т-ры напалу запаўняюць інертным газам (газанапоўненыя лямпы), часам з дабаўкамі галагенаў (галагенныя). Л.н. з крыптонавым запаўняльнікам вырабляюць магутнасцю 40—100 Вт, з аргонавым — да 150 Вт і вышэй, галагенавыя — да 20 000 Вт. Цела напалу бывае плоскае, двух- і трохспіральнае, напальваецца эл. токам да высокіх (2500—3300 К) т-р; колба — празрыстая, маціраваная, апалавая, малочная, з люстраным або дыфузным адбівальным слоем. Бываюць для агульнага і спец. (напр., у кінаапаратах) асвятлення, аўтамабільныя, руднічныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ЛЯ́МПА,
штучная крыніца святла (асвятляльная лямпа), у якой эл. энергія пераўтвараецца ў светлавую (энергію аптычнага выпрамянення). Найб. пашыраныя Э.л. — лямпы напальвання, дугавыя лямпы, люмінесцэнтныя лямпы і інш.газаразрадныя крыніцы святла, у т. л.лямпы дзённага святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАНАПО́ЎНЕНАЯ ЛЯ́МПА,
лямпанапальвання, балон якой запоўнены інертным газам (крыптонам або сумессю азоту з аргонам). У галагенных газанапоўненых лямпах да інертных газаў дадаюць галагены або іх злучэнні. Мае павялічаныя (у параўнанні з вакуумнымі) т-ру ніці напальвання, светлавую аддачу (галагенныя — да 30 лм/Вт) і тэрмін работы, а таксама запаволенае выпарэнне вальфраму. Газанапоўненыя лямпы вырабляюць магутнасцю ад 40 Вт і вышэй (галагенныя — да дзесяткаў кілават). Выкарыстоўваюцца для асвятлення вял. адкрытых прастораў, кіна- і тэлестудый, у капіравальных і праекцыйных апаратах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁМНА-ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНАЯ ЛЯ́МПА,
электронная лямпа, прызначаная ў асн. для ўзмацнення эл. сігналаў, пераўтварэння частаты, а таксама для генерыравання эл. ваганняў. дэтэктыравання (выпрамлення). Выкарыстоўваецца пры частотах, меншых за 300 МГц.
Бываюць прамога і ўскоснага напальвання катода; паводле колькасці электродаў падзяляюцца на дыёды, трыёды, тэтроды, пентоды, гептоды, актоды і інш.; паводле канструкцыі — шкляныя з цокалем ці без яго, звышмініяцюрныя, нувістары, маячковыя, металакерамічныя і інш., а таксама камбінаваныя, якія маюць у 1 балоне 2 (ці больш) сістэмы электродаў з незалежнымі электроннымі патокамі, напр., дыёд-трыёды, трыёд-пентоды. Да П.-ў.л. адносяць таксама электронна-светлавыя індыкатары, электраметрычныя лямпы і механатроны. З 1960-х г. П.-ў.л. замяняюцца паўправадніковымі прыладамі, аднак маюць шэраг пераваг перад імі: могуць працаваць у апаратуры пры ўздзеянні радыяцыі, павышаных т-р, а таксама ў апаратуры спец. прызначэння, напр., у выхадных каскадах магутных перадатчыкаў, апаратуры з малымі нелінейнымі скажэннямі, у т. л. студыйнай апаратуры гуказапісу.