ко́лькі

1. пыт. займ. wie víel;

ко́лькі студэ́нтаў у гру́пе? aus wie víelen Studénten bestéht die Grúppe?, wie viele Studénten sind in der Grúppe?;

ко́лькі табе́ гадо́ў wie alt bist du?;

за ко́лькі? für … wie viel?;

ко́лькі ча́су wie lánge?;

2. аднос. займ. wie viel, sovíel;

ко́лькі я жыву́ mein gánzes Lében, mein Lében lang;

ко́лькі разо́ў… wie oft…;

ко́лькі-не́будзь etwas, ein wénig, éinigermaßen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мно́жанне, -я, н.

1. гл. множыць.

2. Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік складваецца столькі разоў, колькі паказвае другі лік.

Табліца множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wíevielmal, wievíelmal adv ко́лькі разо́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sovíelmal cj ко́лькі б разо́ў;

~ ich dorthín ging… ко́лькі б разо́ў я туды́ ні хадзі́ў…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ilekroć

колькі разоў; кожны раз як; як толькі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

oft adv ча́ста, часцяко́м;

wie ~? ко́лькі разо́ў?, як ча́ста?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

six times

шэсьць разо́ў, шэсьць у ко́лькі, шэсьць па ко́лькі, шасьцьма́

six times six — шэсьць у шэсьць, шэсьць па шэ́сьць (у мно́жаньні)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзяле́нне, -я, н.

1. гл. дзяліць, дзяліцца.

2. Матэматычнае дзеянне, шляхам якога пазнаецца, у колькі разоў адна велічыня большая за другую.

Д. лікаў.

Д. дробаў.

3. Спосаб размнажэння ў прасцейшых арганізмаў і клетак.

Д. клетак.

4. Адлегласць паміж дзвюма суседнімі рыскамі на вымяральнай шкале.

Ртуць на тэрмометры паднялася на тры дзяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

...кратны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: такі, што паўтараецца столькі разоў, большы ў столькі разоў, колькі паказвае першая частка, напрыклад: аднакратны, мнагакратны, пяцікратны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫВІДЭ́НД (ад лац. dividendus падлеглы падзелу),

частка агульнай сумы чыстага прыбытку акц. т-ва, што размяркоўваецца паміж акцыянерамі ў адпаведнасці з акцыямі, якія ў іх ёсць. Даходы акцыянерам выплачваюцца наяўнымі грашамі або акцыямі. Памеры Д. вар’іруюцца для звычайных і застаюцца фіксаванымі для прывілеяваных акцый. Калі становішча кампаніі пагаршаецца, яна можа выплачваць Д. з атрыманых раней даходаў. Лічба, што паказвае, у колькі разоў прыбытак кампаніі перавышае суму Д., якую яна выплачвае, называецца пакрыццём па д.

т. 6, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)