клі́чны, -ая, -ае.

1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці.

К. сказ.

Клічная інтанацыя.

2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму, склон назоўніка, напр.: браце, дружа, куме).

К. склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склон, -у, мн. -ы, -аў, м.

У граматыцы: словазменная катэгорыя іменных часцін мовы, якая выражаецца флексіямі.

Родны с.

Клічны с.

|| прым. скло́навы, -ая, -ае.

Склонавыя канчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́чны грам. зва́тельный;

к. склон — зва́тельный паде́ж;

~ная фо́рма — зва́тельная фо́рма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скло́н, -ну м., грам. паде́ж;

ро́дны с. — роди́тельный паде́ж;

клі́чны с. — зва́тельный паде́ж;

уско́сныя ~ны — ко́свенные падежи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці. Клічны сказ. Клічная інтанацыя.

2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму, склон назоўніка). Клічны склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЛІ́ЧНЫ СКЛОН,

гл. ў арт. Клічная форма.

т. 8, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клі́чны:

клі́чны склон грам. Vokatív [vo-] m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

vocative [ˈvɒkətɪv] n. ling. клі́чны склон

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vocative

[ˈvɑ:kətɪv]

1.

adj., Gram.

клі́чны

2.

n.

клі́чны склон

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вакаты́ў

[лац. (casus) vocativus]

лінгв. клічны склон.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)