Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карабе́ль, ‑бля, м.
Вялікае марское судна. Ваенны карабель. Акіянскі карабель. Служыць на караблі матросам. □ Па разгойдан[ым] бурлів[ым] моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае яснае сонца.Зарэцкі.
•••
Карабель-спадарожнік — касмічныкарабель, выведзены на арбіту спадарожніка Зямлі.
Касмічныкарабель — лятальны апарат, прызначаны для палёту чалавека ў космас.
Лінейны карабель — вялікі, добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для правядзення буйных аперацый; лінкор.
Паветраны карабель — дырыжабль або цяжкі самалёт.
Спаліць свае караблігл. спаліць.
[Ад грэч. kárabos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да космасу, звязаны з асваеннем космасу. Касмічная прастора. Касмічны век. Касмічная лабараторыя.// Прызначаны для палёту ў космас, для работы ў космасе. Касмічныкарабель. Касмічная ракета. Касмічная метэастанцыя.
•••
Касмічная скорасцьгл. скорасць.
Касмічны апаратгл. апарат.
Касмічны пылгл. пыл.
Касмічныя прамянігл. прамень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЕ́ЛЬ (ад грэч. karabos судна),
1) К. марскі — у шырокім сэнсе тое ж, што і судна. У эпоху ветразевага флоту — буйное баявое 3-мачтавае судна з прамымі ветразямі і моцным артыл. узбраеннем (гл.Ветразевае судна). Цяпер К. наз.ваен. судны ўсіх класаў (гл.Карабель ваенны).
2) К. паветраны — буйны шматмесны авіяц. або паветраплавальны апарат (самалёт, верталёт, дырыжабль).
3) К. касмічны — пілотны лятальны апарат для палётаў людзей у космас або беспілотны (транспартны) для дастаўкі грузаў на арбітальную станцыю (гл.Касмічныкарабель).