1. -а. Плод некаторых дрэў, кустоў з ядомым ядром у цвёрдай шкарлупіне.
Кедравыя арэхі.
Какосавы а.
Смачны жабе а., ды зубоў бог не даў (прыказка).
2. -у. Дрэва, куст, якія даюць такія плады, а таксама цвёрдая драўніна, што ідзе на сталярныя вырабы.
Мэбля з арэху.
◊
Пад арэх вырабіць (разм.) — зрабіць што-н. вельмі добра.
Зарабіць на арэхі — пра вымову, пакаранне.
|| памянш.арэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (да 1 знач.).
|| прым.арэ́хавы, -ая, -ае.
А. стол.
А. торт (з арэхамі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
како́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да какоса. Какосавая драўніна. Какосавыарэх.// Які атрымліваецца з какосавай пальмы і з яе пладоў. Какосавы алей.
•••
Какосавая пальмагл. пальма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Какосавыарэх 5/239
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
како́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Арэх какосавай пальмы.
|| прым.како́савы, -ая, -ае.
К. алей.
Какосавае малако.
Какосавыя прадукты.
○
Какосавая пальма — пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае буйныя ядомыя плады — какосы (какосавыя арэхі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
coconut[ˈkəʊkənʌt]n. како́с, како́савыарэ́х
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
coconut
[ˈkoʊkənʌt]
n.
како́савыарэ́х
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
како́с, ‑а, м.
1. Тое, што і какосавая пальма (гл. пальма).
2. Плод какосавай пальмы; какосавыарэх.
[Ісп. cocos мн. ад coco — какосавая пальма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАКО́САВАЯ ПА́ЛЬМА (Cocos nucifera),
кветкавая расліна сям. пальмаў. Адзіны від роду. Пашырана на акіянічных узбярэжжах трапічных абласцей, дзе шырока культывуецца.
Вечназялёнае дрэва выш. да 30 м, крона з вял. перыстага лісця даўж. 3—6,5 м, шыр. 1—1,5 м. Кветкі аднаполыя, сабраныя ў пазушныя суквецці. Плод (какосавыарэх) — касцянка 1,5—2,5 кг. Драўніну выкарыстоўваюць у буд-ве, валакністую абалонку плода (койр) — на пляценне канатаў, цыновак і інш.; з мякаці пладоў (копры) атрымліваюць какосавы алей, макуху (корм для жывёлы); насенне і яго вадкасць (какосавае малако) ядомыя. З соку суквеццяў робяць цукар, сіроп, віно. Дэкар. расліна.