Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.
Какосавая п.
Фінікавая п.
◊
Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго-н., перавага ў чым-н. [ад звычаю ў Старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком].
|| прым.па́льмавы, -ая, -ае.
Пальмавая галіна.
Пальмавы алей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́льмапа́льма, -мы ж.;
фи́никовая па́льма фі́нікавая па́льма;
коко́совая па́льмакако́саваяпа́льма;
◊
па́льма пе́рвенствапа́льма першынства́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́льма, ‑ы, ж.
1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы.Маўр.Каля акна стаялі вагоны — фікус і пальма.Федасеенка.
•••
Какосаваяпальма — высокая пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае плады ў выглядзе вялікіх арэхаў.
Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.
Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго‑н. (ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком).
[Лац. palma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Какосаваяпальма 1/238; 5/239; 8/66
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́САВАЯПА́ЛЬМА (Cocos nucifera),
кветкавая расліна сям. пальмаў. Адзіны від роду. Пашырана на акіянічных узбярэжжах трапічных абласцей, дзе шырока культывуецца.
Вечназялёнае дрэва выш. да 30 м, крона з вял. перыстага лісця даўж. 3—6,5 м, шыр. 1—1,5 м. Кветкі аднаполыя, сабраныя ў пазушныя суквецці. Плод (какосавы арэх) — касцянка 1,5—2,5 кг. Драўніну выкарыстоўваюць у буд-ве, валакністую абалонку плода (койр) — на пляценне канатаў, цыновак і інш.; з мякаці пладоў (копры) атрымліваюць какосавы алей, макуху (корм для жывёлы); насенне і яго вадкасць (какосавае малако) ядомыя. З соку суквеццяў робяць цукар, сіроп, віно. Дэкар. расліна.