ТАВАРЫ́СТВА З АБМЕЖАВА́НАЙ АДКА́ЗНАСЦЮ,

таварыства, заснаванае дзвюма і больш асобамі, статутны фонд якога падзелены на долі, вызначаныя ўстаноўчымі дакументамі. Удзельнікі такога т-ва не адказваюць па яго абавязацельствах, але нясуць рызыку страт, звязаных з дзейнасцю т-ва ў межах вартасці ўнесеных імі ўкладаў. Удзельнікі т-ва, якія ўнеслі ўклады не поўнасцю, нясуць салідарную адказнасць па яго абавязацельствах у межах вартасці нявыплачанай часткі ўкладу кожнага з удзельнікаў. Фірменнае найменне такога т-ва павінна ўтрымліваць у яго назве словы «з абмежаванай адказнасцю». Прававое становішча такога т-ва, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў вызначаюцца нормамі заканадаўства, выкладзенымі ў Цывільным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Устаноўчымі дакументамі т-ва з’яўляюцца ўстаноўчы дагавор, падпісаны яго заснавальнікамі, і зацверджаны імі статут.

Г.​А.​Маслыка.

т. 15, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

отве́тственно нареч. з адка́знасцю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заказны́, -а́я, -о́е.

1. Зроблены на заказ; які дастаўляецца па заказе.

З. касцюм.

З. аўтобус.

2. Адпраўлены поштай з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай.

Заказное пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ltd BrE (пісьмовае скар. ад Limited у назвах кампаній) з абмежава́най адка́знасцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю) Gesellschaft mit beschränkter Haftung (GmbH)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

limited [ˈlɪmɪtɪd] adj.

1. абмежава́ны;

limited incomes абмежава́ныя дахо́ды

2. econ. Limited BrE з абмежава́най адка́знасцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

арце́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адна з форм вытворчага аб’яднання грамадзян для вядзення калектыўнай гаспадаркі на аснове абагульнення сродкаў вытворчасці.

Рыбалавецкая а.

Сельскагаспадарчая а.

2. Аб’яднанне асоб некаторых прафесій для сумеснай работы з удзелам у агульных даходах і агульнай адказнасцю.

А. грузчыкаў.

|| прым. арце́льны, -ая, -ае.

Арцельная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ltd.Ltd = limited – з абмежаванай адказнасцю (пра гандл. прадпрыемства)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

unlimited [ʌnˈlɪmɪtɪd] adj. неабмежава́ны, бязме́жны;

an unlimited company econ. кампа́нія з неабмежава́най адка́знасцю;

an unlimited expanse of sea неабся́жная марска́я прасто́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

GmbH = Gesellschaft mit beschränkter Haftung – таварыства з абмежаванай адказнасцю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)