богоху́льничать несов. блюзне́рыць, зневажа́ць бо́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

богоху́льствовать несов. блюзне́рыць, зневажа́ць бо́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багла́йнічаць

‘гультаяваць; блюзнерыць, зневажаць бога’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. багла́йнічаю багла́йнічаем
2-я ас. багла́йнічаеш багла́йнічаеце
3-я ас. багла́йнічае багла́йнічаюць
Прошлы час
м. багла́йнічаў багла́йнічалі
ж. багла́йнічала
н. багла́йнічала
Загадны лад
2-я ас. багла́йнічай багла́йнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час багла́йнічаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

blaspheme [blæsˈfi:m] v. зневажа́ць Бо́га, блюзне́рыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

блюзне́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Ганьбіць, зневажаць бога, святых, догматы веры; гаварыць блюзнерскія словы, выказваць блюзнерскія думкі. — Святых жа, здаецца, на ўсяленскіх саборах зацвярджалі? — блюзнерыў бацька. Караткевіч. // Зневажаць што‑н. вельмі дарагое, паважанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блю́зніць

(польск. bluźnić)

1) зневажаць бога, святых, догматы веры або што-н. дарагое, паважанае;

2) разм. гаварыць глупства;

3) гаварыць у сне, у забыцці, трызніць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)