мо́рфій, ‑ю, м.

Наркатычны заспакаяльны і снатворны сродак.

[Ад грэч. Morpheios — бог сну.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sedative [ˈsedətɪv] n. med. заспакая́льны або́ болесуціша́льны сро́дак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tranquillizer, BrE -iser [ˈtræŋkwɪlaɪzə] n. заспакая́льны сро́дак, транквіліза́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sedative

[ˈsedətɪv]

1.

n.

заспакая́льны сро́дак

2.

adj.

1) бо́леспато́льны

2) заспакая́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uspokajający

супакойлівы, заспакойлівы, заспакаяльны;

środek uspokajający — заспакаяльны сродак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tranquilizer

[ˈtrænkwəlaɪzər]

n.

транквіліза́тар -а m., заспакая́льны сро́дак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РЭЗЕРПІ́Н,

алкалоід расліны раўвольфіі, заспакаяльны і лек. гіпатэнзіўны сродак, C33H40N2O9. Прыгнечвае функцыю ц. н. с., у выніку чаго памяншаецца сісталічны і дыясталічны ціск. Выклікае стан эмацыянальнага спакою, зніжае рухальную актыўнасць, інтэнсіўнасць абменных працэсаў і т-ру цела. У некат. выпадках Р. выкарыстоўваецца пры павышанай функцыі шчытападобнай залозы, псіхозах.

т. 13, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tranquillize, BrE -ise [ˈtræŋkwɪlaɪz] v. заспако́йваць, транквілізава́ць;

a fast-acting tranquillizing drug заспакая́льны сро́дак ху́ткага дзе́яння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАДЭІ́Н,

алкалоід опію фенантрэнавага раду, вытворнае марфіну. Ёсць у опійным маку. Белы крышт. парашок ці бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Па ўздзеянні на арганізм блізкі да марфіну, па прыгнечвальным дзеянні на ц. н. с. значна саступае яму. Выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю. Пры ўжыванні К. доўгі час можа развіцца цяга да яго (наркаманія).

т. 7, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

валакардзі́н

[ад валя(р’ян) + лац. cordis = сэрца]

лекавы прэпарат, заспакаяльны і проціспазматычны сродак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)