за́раз, прысл.

1. Цяпер, у сучасны момант.

Я з. заняты.

2. У самым хуткім часе, неўзабаве.

З. я вам усё раскажу.

3. Толькі што, зусім нядаўна.

Расказаная з. гісторыя.

4. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж час.

Трэба з. жа ўсё праверыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́раз, прысл.

1. У сучасны момант, у гэты час, цяпер. Усе цяпер на копцы бульбы, Дораг зараз кожны дзень. Панчанка. Дзе раней быў мох, там зараз канюшыны стог. З нар. // Толькі што, зусім нядаўна. Расказаная зараз гісторыя. // У самым скорым часе, хутка (пра дзеянні, падзеі, якія маюць вось-вось адбыцца). Ціха, дзеці, калі ласка, Раскажу вам зараз казку. Муравейка.

2. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж момант. [Цімафею Міронавічу] закарцела тады як-небудзь паказаць .. сваю сілу, зараз жа, неадкладна праверыць дзейнасць яе на якім-небудзь аб’екце. Зарэцкі.

зара́з, прысл.

Адразу, за адзін раз, адначасова. Рабіць дзве работы зараз. □ Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх І раскрывае сваё лона, Каб прытуліць зараз дваіх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́раз прысл.

1. (цяпер) gleich, jetzt, im Áugenblick;

2.:

за́раз жа (неадкладна) sofórt;

за́раз жа пасля́ чаго-н. gleich nach (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неме́дленно нареч. неадкла́дна; (тотчас) за́раз жа;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́тчас нареч. адра́зу, зра́зу, за́раз жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

instantly [ˈɪnstəntli] adv. за́раз жа, неадкла́дна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

straightaway [ˌstreɪtəˈweɪ] adv. неадкла́дна, за́раз жа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sofórt adv за́раз, адра́зу, за́раз жа

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

right away

за́раз жа, неадкла́дна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

natychmiast

неадкладна; зараз жа; тут жа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)