ХОЛ (англ. hall),

у традыцыйным англ. жытле агульны пакой, прыёмная зала з лесвіцай на верхні паверх. У сучасных грамадскіх будынках і гасцініцах — невял. зала для адпачынку, чакання, сустрэч і інш.

т. 17, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

waiting room [ˈweɪtɪŋrʊm] n.

1. прыёмная (доктара)

2. за́ла для чака́ння, чака́льня (на вакзале)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Wártesaal m -(e)s, -säle за́ла чака́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

departure [dɪˈpɑ:tʃə] n.

1. ад’е́зд, адпраўле́нне;

a departure lounge за́ла чака́ння

2. (from) адхіле́нне;

a new (fresh) departure новаўвядзе́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lounge​1 [laʊndʒ] n.

1. BrE пако́й для адпачы́нку ў до́ме

2. за́ла чака́ння (у аэрапорце)

3. фае́ ў клу́бе, гатэ́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dworcowy

dworcow|y

вакзальны;

poczekalnia ~a — зала чакання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БРЭ́СЦКІ ЧЫГУ́НАЧНЫ ВАКЗА́Л.Пабудаваны ў 1886 у Брэсце ў псеўдарускім стылі (арх. Я.​Гарбуноў, В.​Лорберг, Л.​Нікалаі). У Вял. Айч. вайну разбураны. У 1956 адноўлены ў старых параметрах са зменай планіроўкі і кампазіцыі. Цэнтр. аб’ём з 2-светлавым вестыбюлем, заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі вылучаны вежай са спічаком. Бакавыя флігелі аб’яднаны з асн. будынкам агульным верхнім поясам і радам квадратных у плане пілонаў. Зала чаканняў упрыгожана смальтавай мазаікай на тэму абароны Брэсцкай крэпасці (1973). Абапал вакзала праходзяць чыг. пуці, пад імі — віядукі.

Брэсцкі чыгуначны вакзал.

т. 3, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Wárteraum m -(e)s, -räume

1) прыёмная

2) чыг. за́ла чака́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poczekalnia

ж.

1. (на вакзале) зала чакання;

2. прыёмны пакой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для дэманстрацыі тавараў і пад., а таксама крама для продажу прадметаў гандлю, мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва або атэлье, цырульня і пад., дзе заказы выконваюцца па-майстэрску.

Мастацкі с.

С. жаночага адзення.

С.-цырульня.

2. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у багатым доме (уст.), а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы.

3. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія збіраліся ў доме якой-н. прыватнай асобы (уст.).

4. Унутранае памяшканне аўтобуса, самалёта, цеплахода для пасажыраў, а таксама зала для чакання ў цырульні, атэлье і пад.

|| прым. сало́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)