У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае характар працякання дзеяння ў адносінах да выніку, працягласці, яго мяжы.
Закончанае т.
Незакончанае т.
|| прым.трыва́льны, -ая, -ае.
Трывальная па́ра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыва́ннеIср. терпе́ние; вы́держка ж.; см. трыва́ць 1
трыва́ннеIIср., грам. вид м.;
○ зако́нчанае т. — соверше́нный вид;
незако́нчанае т. — несоверше́нный вид
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трыва́нне1, ‑я, н.
Здольнасць трываць (у 1 знач.), цярпліва пераносіць што‑н. да пэўнага часу; працягласць у часе. І .. [Сотнікаў] трываў, ашчадна выдаткоўваючы не надта багаты запас свайго трывання.Быкаў.
трыва́нне2, ‑я, н.
Граматычная катэгорыя ў некаторых мовах, якая выражае незакончанасць або закончанасць дзеяння ў часе.
•••
Закончанаетрыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае тую ці іншую абмежаванасць дзеяння ў часе, напрыклад, пачатак або канец, завершанасць дзеяння, адзін з момантаў яго праходжання і пад.
Незакончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае працягласць, паўтаральнасць дзеяння без указання на яго мяжу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыва́ннен.
1. (здольнасцьтрываць) Gedúld f - (цярпенне); Lángmut f - (доўгацярплівасць);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТРЫВА́ННЕ ДЗЕЯСЛО́ВА,
лексіка-граматычная катэгорыя, якая паказвае на завершанасць або незавершанасць дзеяння.
У бел. і інш.слав. мовах вылучаюць 2 віды Т.дз.: незакончанае. якое выражае працягласць. паўтаральнасць дзеяння без указання на яго вынік або мяжу («жыву, жыў, буду жыць») і закончанае, якое абазначае абмежаванасць дзеяння ў часе — пачатак або канец, завершанасць дзеяння. адзін з момантаў яго працякання («пражыў, пражыву»). Дзеясловы незакончанага і закончанага трыванняў з аднолькавым лексічным значэннем утвараюць пары («вучыць — вывучыць», «жаць — зжаць»). Утварэнне трывальнай пары можа ісці двума шляхамі: перфектывацыяй (ад дзеяслова незакончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў закончанага трывання) або імперфектывацыяй (ад дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання). Трывальныя пары дзеясловаў утвараюцца пераважна з дапамогай прыставак («вячэраць — павячэраць») і суфіксаў («натхніць — натхняць»), чаргавання гукаў у словах («збіраць — сабраць», змены месца націску («накіда́ць — накі́даць»), суплетывізму асноў («гаварыць — сказаць»). Большасць дзеясловаў бел. мовы парныя паводле трывання («рабіць — зрабіць», «спазняцца — спазніцца»). Есць дзеясловы, што маюць форму толькі аднаго трывання — незакончанага («залежаць», «паважаць») або закончанага («абнародаваць», «схамянуцца»). Такія дзеясловы не ўтвараюць трывальныя пары і называюцца няпарнымі або аднатрывальнымі. У некат. дзеясловах значэнне закончанага і незакончанага Т.дз. супадае ў адной форме («атакаваць», «сігналізаваць»). Такія дзеясловы лічацца двухтрывальнымі. З катэгорыяй трывання цесна звязана катэгорыя часу дзеяслова.
Літ.:
Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. 2 выд.Мн., 1980;
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зако́нчаны².
○
Закончанаетрыванне — у граматыцы: катэгорыя дзеяслова, што паказвае, як адбываецца названае дзеясловам дзеянне ў часе (напр., завершанае, незавершанае дзеянне); проціл. незакончанае трыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)