жму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы.

Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажму́рыць, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы. [Хлопчык] жмурыць вочкі ад святла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жму́рыць ’прыплюшчваць вочы’. Рус. жму́рить, укр. жму́рити ’тс’, польск. дыял. żmurzyć, в.-луж. žmrikać ’маргаць’, н.-луж. zmriś ’маргаць, жмурыць’, чэш. žmukati ’жмурыцца ў гульні ў жмуркі’, уст. žmourati ’тс’, славац. žmuriť, славен. žmúriti, žmeriti ’жмурыць’, серб.-харв. жму́рити, жми́рити ’тс’, балг. дыял. жмуря (літ. жумя̀). Прасл. дыял. *žьmuriti ўтворана ў выніку метатэзы з *mьžuriti; параўн. мігаць, рус. мгновение, смежить (очи). Метатэза магла адбывацца пад уздзеяннем народна-этымалагічнага збліжэння з коранем *žьm‑ ’сціскваць’ (гл. жаць 2). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295; Фасмер, 2, 60; Міклашыч, 208; Брандт, РФВ, 23, 1, 87; Аппель, РФВ, 4, 3, 65; Махэк₂, 730; Скок, 2, 420; Праабражэнскі, 1, 235; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1970, 8, 142. Ва ўкр. мружити, польск. mrużyć сувязь з маргаць, а не перастаноўка r — ż, на што ўказваюць апошнія (Брукнер, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замру́жваць

‘жмурыць (вочы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. замру́жваю замру́жваем
2-я ас. замру́жваеш замру́жваеце
3-я ас. замру́жвае замру́жваюць
Прошлы час
м. замру́жваў замру́жвалі
ж. замру́жвала
н. замру́жвала
Загадны лад
2-я ас. замру́жвай замру́жвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час замру́жваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змру́жваць

‘жмурыць (вочы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. змру́жваю змру́жваем
2-я ас. змру́жваеш змру́жваеце
3-я ас. змру́жвае змру́жваюць
Прошлы час
м. змру́жваў змру́жвалі
ж. змру́жвала
н. змру́жвала
Загадны лад
2-я ас. змру́жвай змру́жвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час змру́жваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Жму́ра ’той, хто жмурыць вочы; каты’ (Нас.). Рус. смал., пск. жму́ра ’той, хто жмурыць вочы; нелюдзень’. Аддзеяслоўны бязафіксны наз. ад жмурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., што.

Абл. Жмурыць (пра вочы). Лена разглядае бурштынавае віно ў вузкім келіху, летуценна мружыць шэрыя вочы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мру́жыцца ’жмурыцца’ (лід., Сцяшк. Сл.; Нар. Гом.), мру́жыць ’жмурыць вочы’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. mrużyć, mrużyć się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмур ’бурбалка’ (КСТ). Укр. жму́ри мн. л. ’зыб, бурбалкі’. Даль фіксуе жмуркі ’вочы’, паколькі вочы могуць вызначацца рознымі назвамі круглых выпуклых прадметаў (вульг. шары, банькі; глаза < круглыя каменьчыкі), магчыма, і тут зварот: жмуры ’вочы’ (якія жмурацца) > ’бурбалкі’. Іншы ход: жмурыць > ’моршчыць’ — ’зыб’. Абодва тлумачэнні патрабуюць выяснення прамежкавых ступеней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчу́ра ’падслепаваты чалавек’ (Бяльк.). З рус. прищура ’пра чалавека, які мае звычку жмурыць вочы’ < прищуриться ’прыжмурыцца’, параўн. прывальваць ’прыжмурваць’ (ТС) пры скаліць зубы ’смяяцца’ (там жа), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з шчэрыць (гл.), якую адмаўляе Фасмер (4, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)