інфармава́ны, -ая, -ае.

Добра дасведчаны ў чым-н., які валодае падрабязнай інфармацыяй адносна чаго-н.

|| наз. інфармава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

genned-up [ˌdʒendˈʌp] adj. BrE, infml (abo ut, on) до́бра інфармава́ны;

He is genned-up about foreign affairs. Ён усё ведае пра знешнюю палітыку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

knowledgeable [ˈnɒlɪdʒəbl] adj. (about) до́бра інфармава́ны; дасве́дчаны; той, хто ве́дае шмат;

He’s very knowledgeable about the history of the city. Ён ведае шмат пра гісторыю горада.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dobrze

1. добра;

on się dobrze uczy — ён добра вучыцца; ён добры вучань;

dobrze się czuć — добра сябе адчуваць;

przyjdę za godzinę dobrze? — (я) прыйду праз гадзіну, добра?;

dobrze zbudowany — добра складзены; статны, станісты;

to ci zrobi dobrze — гэта табе дапаможа;

dobrze! — добра!;

dobrze ci w tym kapeluszu — гэты капялюш табе да твару; гэты капялюш табе пасуе;

dobrze poinformowany — добра інфармаваны;

dobrze znany — добра вядомы; вядомы;

dobrze mu z oczu patrzy — ён выглядае добрым чалавекам;

jak dobrze pójdzie ... — калі ўсё будзе добра...;

dobrze się komu powodzi — каму шанцуе ў жыцці;

dobrze ci tak! — так табе і трэба!;

dobrze ci tak mówić — табе лёгка казаць;

2. разм. вельмі, значна, зусім;

było już dobrze ciemno — было ўжо зусім цёмна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

unterríchten

1. vt (in D) выклада́ць (каму-н., што-н.), вучы́ць, навуча́ць (каго-н., чаму-н.);

die Schüler in Deutsch ~ выклада́ць ву́чням няме́цкую мо́ву, вучы́ць ву́чняў няме́цкай мо́ве

2) (über A, von D) паведамля́ць, інфармава́ць (каго-н. аб кім-н., аб чым-н.);

gut unterríchtet до́бра інфармава́ны

2. ~, sich (über A) пыта́цца, даве́двацца (аб кім-н., чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)