дакумента́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца дакументам.

Д. матэрыял.

2. Заснаваны на дакументах, на фактах, уласцівы дакументу.

Д. фільм.

Дакументальная дакладнасць.

|| наз. дакумента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фільм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Твор мастацтва для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

Дакументальны ф.

Прыгодніцкі ф.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі (спец.).

|| прым. фі́льмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакумента́льны документа́льный;

~ныя матэрыя́лы — документа́льные материа́лы;

~ныя да́ныя — документа́льные да́нные;

д. фільм — документа́льный фильм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фільм м. фильм;

гукавы́ ф. — звуково́й фильм;

дакумента́льны ф. — документа́льный фильм;

каляро́вы ф. — цветно́й фильм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакумента́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дакумента, з’яўляецца дакументам. Дакументальны матэрыял. Дакументальнае афармленне справы. // Заснаваны на дакументах, сапраўдных жыццёвых фактах. Дакументальная аповесць. Дакументальны фільм. □ «Белазерскі дзённік» — твор дакументальны. Я захоўваю сапраўдныя прозвішчы герояў, і, як у коокным дакументальным творы, усе падзеі тут адпавядаюць сапраўднасці. Дадзіёмаў. // Уласцівы дакументу; такі, як у дакуменце. Дакументальная дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм м. Film m -(e)s, -e;

нямы́ фільм Stúmmfilm m;

гукавы́ фільм Tónfilm m;

агу́чаны фільм bespróchener [vertónter] Film;

маста́цкі фільм Spíelfilm m;

дакумента́льны фільм Dokumentárfilm m;

мультыплікацы́йны фільм Tríckfilm m, Zéichenfilm m;

дэтэкты́ўны фільм Kriminálfilm m, Krími m -s, -s;

пака́зваць фільм éinen Film vórführen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дакумента́льны

(польск. dokumentalny, ад лац. documentum = доказ, сведчанне)

1) які мае адносіны да дакумента (напр. д. матэрыял);

2) заснаваны на дакументах, на жыццёвых фактах (д. фільм);

3) уласцівы дакументам (д-ая дакладнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

documentary​1 [ˌdɒkjuˈmentri] n. дакумента́льны фільм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фильм фільм, род. фі́льма м.;

звуково́й фильм гукавы́ фільм;

документа́льный фильм дакумента́льны фільм;

нау́чный фильм навуко́вы фільм;

цветно́й фильм каляро́вы фільм;

снима́ть фильм здыма́ць фільм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dokumentalny

дакументальны;

film dokumentalny — дакументальны фільм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)