гу́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гу́д
Р. гу́ду
Д. гу́ду
В. гу́д
Т. гу́дам
М. гу́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гуд Т. 3/228; 11/204

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гу́ды

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гу́ды
Р. Гу́д
Гу́даў
Д. Гу́дам
В. Гу́ды
Т. Гу́дамі
М. Гу́дах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гу́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гу́да гу́ды
Р. гу́ды гу́д
Д. гу́дзе гу́дам
В. гу́ду гу́ды
Т. гу́дай
гу́даю
гу́дамі
М. гу́дзе гу́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГУ́ДЫ, гудай,

гудасы (літ. gudai, gudas),

старажытная назва (экзаэтнонім) беларускамоўнага насельніцтва ўсх. Літвы і беларусаў сумежных з Літвой тэрыторый. У гіст. крыніцах назва гуды і вытворныя тапанімічныя формы Гудзелі, Гудзішкі, Гудаўшчына, Гудалаўка, Гудоніс, Гудагай, Гудзенай і інш. вядомы з 15 ст. На думку некат. даследчыкаў, геагр. арэал тапонімаў з коранем «гуд» акрэслівае стараж. кантактную зону бел. і літ. насельніцтва.

І.У.Чаквін.

т. 5, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)