Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГРАНА́Т
(Punica),
род кветкавых раслін сям. гранатавых. 2 віды. Пашыраны ў Пярэдняй, Сярэдняй і Малой Азіі. Растуць у гарах на сухіх скалістых, друзаватых і гліністых схілах, у далінах рэк. Найб. вядомы гранат звычайны (Р. granatum). На Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях.
Лістападныя галінастыя кусты або невял. дрэвы выш. да 5—10 м з шарападобнай кронай і калючымі парасткамі. Лісце скурыстае, вясной афарбавана ў чырв. колер. Кветкі адзіночныя або сабраныя ў пучкі па 3—5 на канцах галінак, ярка-пурпуровыя, аранжава-чырвоныя (зрэдку белыя ці жаўтаватыя, ёсць дэкар. формы з махрыстымі кветкамі). Плод несапраўдны ягадападобны (гранаціна), са скурыстым покрывам (каляплоднікам) і 6—12 гнёздамі, якія напоўнены насеннем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культ. сартоў) і болей. Размнажаецца вегетатыўна, рэдка насеннем. З даўніх часоў гранат культывуюць у субтрапічных краінах як пладовыя ідэкар. расліны. Вядома больш за 100 сартоў. Плады спажываюць, перапрацоўваюць. Сакаўная абалонка насення мае да 75% соку, багатага вітамінам С. У кары ёсць дубільныя рэчывы (да 32%), алкалоіды іінш., у скурцы пладоў — дубільнікі і фарбавальнікі, выкарыстоўваецца ў медыцыне як процігліставы і проціцынготны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грана́т2
(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)
мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень, звычайна цёмна-чырвонага колеру; разнавіднасці гранату — альмандзін, андрадыт, грасуляр, дэмантоід, піропіінш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГранатІ. 3/603; 11/464
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНА́Т ЭНЦЫКЛАПЕДЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
руская універсальная энцыклапедыя. Выдаваўся з 1891 у Маскве братамі А. і І.Гранат. Да 1917 (т. 1—33; падрыхтаваны т. 37—39, 42) выдаваўся т-вам «Бр. А. і І.Гранат і Ко», потым (з т. 34) — Рус.бібліягр. ін-там Гранат, 54-ы і 58-ы тамы — Дзярж.навук. ін-там «Савецкая энцыклапедыя». У 1891—1903 выйшлі першыя 6 выданняў у 8—9 тамах, у 1910—48 — 7-е перапрацаванае выданне ў 58 т., (за выключэннем 56-га т.); у 1910—17 выйшлі 1—33 т., у 1917—48 — т. 34—58. Пазней былі выдадзены стэрэатыпныя выданні (з 8 па 13 т.).
Слоўнік насычаны даведачным і фактычным матэрыялам, мае вял. навукова-пазнавальнае значэнне. Асобныя артыкулы з-за цэнзурных меркаванняў не былі надрукаваны. Адметная асаблівасць Гранат энцыклапедычнага слоўніка — шматлікія дадатковыя тэксты да агульных артыкулаў: манаграфіі (т. 13), бібліягр. слоўнікі (т. 40), бібліягр. паказальнікі найноўшай рус. белетрыстыкі (т. 11) іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pomegranate
[ˈpɑ:mɪ,grænət]
n., Bot.
грана́т -а, -у m. (плод і дрэ́ва)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
карбу́нкул, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Гнойнае запаленне скуры і падскурнай клятчаткі.
2. -у. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат (уст.).
|| прым.карбункулёзны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вогнепрыпа́сы, ‑аў; адз.няма.
Спец. Агнястрэльныя прыпасы (патроны, снарады і пад.), а таксама запалы, узрывальнікі, якія выкарыстоўваюцца для ўзрываў гранат, мін і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шымо́за, ‑ы, ж.
Выбуховае рэчыва ў выглядзе шчыльнай дробназярністай масы, якое выкарыстоўвалася для артылерыйскіх снарадаў, гранаті іншых боепрыпасаў. // Снарад, граната з такім рэчывам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карбу́нкул, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Уст. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі.Бядуля.
2.‑а. Гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.
[Ад лац. carbunculus — вугольчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)