1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю ўстановы або перапіску і справы прыватнай асобы.
Асабісты с.
2. Асоба, што піша пратакол схода.
3. Выбарны кіраўнік арганізацыі.
Генеральны с.
ААН.
4. Адказная асоба, якая вядзе арганізацыйна-выканаўчую работу.
Вучоны с. інстытута.
|| прым.сакрата́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
генера́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Галоўны, асноўны, вядучы. Генеральная лінія партыі. Генеральнысакратар.
2. Усеагульны, грунтоўны. Генеральная ўборка.
•••
Генеральная рэпетыцыягл. рэпетыцыя.
Генеральны штабгл. штаб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
генера́льны
(польск. generalny, ад лац. generalis = агульны, галоўны)
1) галоўны, асноўны, вядучы (напр. г. план, г. сакратар);
2) усеагульны, грунтоўны (напр. г-ая ўборка);
г-ая рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕНЕРА́ЛЬНЫСАКРАТА́Р ААН,
галоўная адм. асоба ў сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, узначальвае Сакратарыят ААН. Назначаецца Ген. Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі на 5 гадоў (можа быць назначаны паўторна). Удзельнічае ў пасяджэннях гал. органаў ААН (апрача Міжнар. суда), прадстаўляе Ген. Асамблеі штогоднія справаздачы аб рабоце ААН, даводзіць да ведама Савета Бяспекі любыя пытанні, звязаныя з пагрозай міжнар. міру і бяспецы, выступае пасрэднікам у вырашэнні міжнар. спрэчак і інш.
ГенеральнысакратарААН: Т.Х.Лі (Нарвегія, 1946—53), Д.Я.Хамаршэльд (Швецыя, 1953—61), У Тан (М’янма, 1961—71), Х.Вальдгайм (Аўстрыя, 1972—81), Х.Перэс дэ Куэльяр (Перу, 1982—91), Б.Бутрас-Галі (Егіпет, з 1992—96), К.Анан (Гана, з 1997).
палітычны і дзярж. дзеяч Манголіі. Скончыў Фін.-эканам.ін-т у г. Іркуцк (Расія, 1938). З 1939 нам. міністра, міністр фінансаў Мангольскай Нар. Рэспублікі (МНР). У 1940—54 і 1981—84 генеральны, у 1958—81 1-ы сакратарЦКМанг. нар.-рэв. партыі (МНРП). У 1952—74 старшыня СМ, у 1974—84 старшыня Прэзідыума Вял.нар. хурала МНР. Праводзіў курс на пабудову ў МНР сацыялізму на сав. ўзор, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. У 1990 выключаны з МНРП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІН Анатоль Іванавіч (н. 27.5.1923, в. Чартовічы Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Бежыцкі ін-ттрансп. машынабудавання (1951). У 1959—62 1-ы сакратар Гродзенскага гаркома КПБ. У 1967—73 дырэктар праектна-тэхнал. ін-та «Белбыттэхпраект», адначасова генеральны дырэктар НВА «Белбыттэхніка». У 1976—88 у Бел.дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—93 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах паскарэння, навук.-тэхн. прагрэсу, асаблівасцях развіцця рыначнай эканомікі ў Беларусі.
Тв.:
Технический прогресс и экономика предприятий бытового обслуживания. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖО́Ў Мікалай Іванавіч (крас. 1895, С.-Пецярбург — 4.2.1940),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930-я г.Генеральны камісар дзярж. бяспекі (1937). У 1917 працаваў у Віцебску ў артыл. майстэрнях, дэпутат Віцебскага Савета салдацкіх дэпутатаў. Удзельнік грамадз. вайны. З 1922 сакратар Марыйскага абкома, Сяміпалацінскага губкома, Казахскага крайкома ВКП(б). З 1927 у ЦКВКП(б). З 1934 нам. старшыні, з 1935 — старшыня Камісіі парт. кантролю пры ЦК і адначасова сакратарЦКВКП(б). Чл. выканкома Камінтэрна (1935). З 1936 нарком унутр. спраў, з 1938 — воднага транспарту СССР. Член ВЦВК і ЦВКСССР, Дэп.Вярх. савета СССР (з 1937). 10.6.1939 арыштаваны і паводле пастановы Ваен. калегіі Вярх. суда СССР 3.2.1940 прыгавораны да расстрэлу. Не рэабілітаваны.
Літ.:
Кокурин А., Петров Н. Большая чистка. НКВД: структура, функции. кадры, 1938—1941 гг. // Правда. 1997. 30 мая — 6 июня;
Кузняцоў І. Узлёт і падзенне «жалезнага» наркома // Голас Радзімы. 1998. 2 сак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАД-ГЕРО́Й,
ганаровае званне, якое надавалася гарадам СССР за гераічную абарону і выдатныя заслугі перад Радзімай у Вял.Айч. вайну. Указамі Прэзідыума Вярх. Савета СССР ганаровае званне «Горад-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» прысвоена гарадам: Адэса, Валгаград, Керч, Кіеў, Ленінград, Масква, Мінск, Мурманск, Новарасійск, Севастопаль, Смаленск, Тула. Мінску званне «Горад-герой» прысвоена 26.6.1974 за выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі горада ў барацьбе супраць гітлераўскіх акупантаў, у разгортванні ўсенароднага партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення БССР ад ням.-фаш. захопнікаў. Ганаровае званне «Крэпасць-герой» прысвоена Брэсцкай крэпасці 8.5.1965 за выключныя заслугі яе абаронцаў перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя Перамогі сав. народа ў Вял.Айч. вайне.
Да арт.Горад-герой. ГенеральнысакратарЦККПСС, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Л.І.Брэжнеў прымацоўвае ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» да сцяга горада-героя Мінска. 25.6.1978.