Застольная прапанова выпіць за чыё-н. здароўе, за поспех у чым-н. або ў гонар каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тост, ‑у, М ‑сце, м.
Застольная прапанова выпіць віно ў гонар каго‑н., за што‑н.; здравіца. [Будыка:] — Сяргей Пятровіч, я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю.Шамякін.[Пракоп] раз-пораз абвяшчае тосты, цалуе старшыню калгаса Якуба Таўкача, цягнецца цераз стол, каб чокнуцца поўнай чаркай з Аленай Антонаўнай.Жычка.// Бакал віна, які выпіваецца ў гонар каго‑н., за што‑н. Калі прыгатаванне было скончана, .. [Анатоль] падняў сваю чарку і сказаў: — Першы тост я падымаю за цудоўных гаспадынь гэтага райскага кутка на зямлі!Ваданосаў.Паходны дом, Салдацкі дом ты наш — ..У сэрцах ты жывеш І не памрэш, І за цябе мы п’ём свой тост да дна.Астрэйка.
[Англ. tost.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тост ’застольная здравіца, прапанова выпіць у гонар каго-небудзь’. Запазычана праз рускую мову з ням.Toast ці франц.toste альбо непасрэдна з англ.toast ’тс’, што з лац.panis tostus ’падсмажаны хлеб’, скібку якога разам са шклянкай (вады) у Англіі ставілі перад выступоўцам або перад тым, хто будзе абвяшчаць здравіцу (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Чарных, 2, 253). Сюды ж то́сцер, то́стэр ’прыстасаванне для падсмажвання хлеба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпіва́ць ’перад тым, як выпіць чарку, жадаць здароўя суседу, які будзе піць наступным’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр.припива́ти ’пры частаванні чаркай крыху адпіваць з яе’, польск.przypijać ’чокацца з кім-небудзь’, чэш.připitek ’тост’. Незак. тр. да прыпі́ць < піць (гл.); магчыма, семантычнае запазычанне з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
toast
I[toʊst]1.
n.
тост -а m., грэ́нка f.
2.
v.t.
1) рабі́ць то́сты, грэ́нкі
2) мо́цна награва́ць
II[toʊst]1.
n.
1) тост -у m.
to drink a toast to — вы́піцьтост за каго́
2) ушано́ўваная асо́ба
She was the toast of the evening — Яна́ была́ зо́ркай ве́чара
2.
v.t.
уздыма́ць тост; пі́ць за здаро́ўе
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)