зямля́

1. Зямны шар, зямная паверхня (БРС).

2. Савецкая краіна (БРС).

3. Урадлівая ворная зямля; сядзіба (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

во́рны, -ая, -ае.

Прыгодны для ворыва.

Ворная зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́хотный во́рны;

па́хотная земля́ во́рная зямля́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

arable [ˈærəbl] adj. во́рны;

arable land во́рная зямля́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

arable

[ˈærəbəl]

1.

adj.

во́рны

arable land — во́рная зямля́

arable strip of land — го́ні pl. only.

2.

n.

во́рная зямля́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Áckererde f -, -n во́рная зямля́, во́рыва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

farmland

[ˈfɑ:rmlænd]

n.

во́рная зямля́ й па́ша або́ паплавы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Áckerboden m -s, - böden по́ле, во́рная зямля́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ляжа́нец ’абложная зямля’ (Прышч. дыс.). Рус. арханг., наўг. ле́жанец, лежане́ц ’ворная зямля, якая дае добры плён збожжа’, лежанцы ’ворная зямля нізкай якасці’. Бел.-паўн.-рус. ізалекса. Да ляжа́ць (гл.) > ляжа́ны. Аф суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЖЭМА́ЙЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША, Жмудскае ўзвышша,

у зах. ч. Літвы, у бас. рэк Вянта, Юра, Мінія і Дубіса. Выш. да 234 м (г. Мядзвегаліс). Складзена з глін, пяскоў, мергеляў. Характэрны згладжаны марэнна-ўзгоркавы рэльеф. Шмат азёр. Хвойныя і мяшаныя лясы, лугі, пашы, ворная зямля.

т. 6, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)