шанава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

Быць асцярожным, берагчыся.

Трэба ш., не прастуджвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцяро́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Дзейнічаць з асцярогай, быць асцярожным.

Яна надта асцярожнічае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; бяро́гся, берагла́ся, -ло́ся; -ражы́ся; незак., каго-чаго і без дап.

Быць асцярожным, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н.

Б. прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцяро́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Дзейнічаць з асцярогай, быць асцярожным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцерагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; сцяро́гся, сцерагла́ся, -ло́ся; -ражы́ся; незак., каго-чаго і без дап.

Прымаць якія-н. меры перасцярогі; быць асцярожным.

С. машын на дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцерага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-што.

Быць асцярожным, берагчыся, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н., пазбягаць чаго-н.

А. прастуды.

|| зак. асцерагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -цяро́гся, -церагла́ся, -ло́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. азірнуцца.

2. перан., на каго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н.; аглядвацца (разм.).

А. на аўтарытэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак., каго-чаго і без дап.

Прымаць якія‑н. меры перасцярогі; быць асцярожным. Сцеражыся цягніка. □ Гаспадар .. успамінае сына: «Ах, Радзівон, Радзівон, не слухаўся, не сцярогся»... Мележ. Шэпча заяц: — Сцеражыся, За табою сочаць рысі. Вітка. // і з дадан. сказам. Быць асцярожным у адносінах з кім‑н.; пабойвацца каго‑н. Заводзячы знаёмства з ваеннапалоннымі, [Фадзею] трэба было сцерагчыся, каб не натрапіць на правакатара. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца, ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак.

1. Быць асцярожным; засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Позна вечарам Каця правяла гасцей на вуліцу. Вера пры развітанні паспела ёй шапнуць, што, маўляў, беражыся Андрэя, бо па вёсцы гавораць, нібы ён падасланы. Гаўрылкін.

2. Зал. да берагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берагчы́ся

1. (быць асцярожным) sich schónen; sich vórsеhen*;

2. (асцярагацца) sich hüten, sich in Acht néhmen* (чаго-н. vor D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)