Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНА́ЯРАГА́ТАЯЖЫВЁЛА,
парнакапытная жвачная жывёласям. пустарогіх. Належыць да жвачных (ператраўляе корм, багаты клятчаткай, — сена, салому, зялёны корм, караняплоды і інш.). Уключае свойскія формы (быкі і каровы), якія належаць да роду сапраўдных быкоў, а таксама якаў, гаялаў, бізонаў, зуброў. Свойская буйнаярагатаяжывёла (паходзіць ад тура, прыручанага каля 8 тыс.г. назад) дае малако і мяса, сыравіну для лёгкай прам-сці, угнаенні для сельскай гаспадаркі. Асаблівасці экстэр’еру буйнай рагатай жывёлы звязаны з кірункам прадукцыйнасці (малочным або мясным), кліматычнымі зонамі і тэхналогіяй гадоўлі. На Беларусі асн. планавая парода — чорна-пярэстая парода малочнага кірунку (98% пагалоўя). Гадуюць таксама жывёл малочных і малочна-мясных парод: чырвоную беларускую, сіментальскую, швіцкую, кастрамскую, галандскую, з мясных — шаралезскую, лімузінскую, мен-анжу і герафордскую.
Каровы жывуць каля 20 гадоў, рэдка 35, быкі 15—20 гадоў. Палавая спеласць у цялушак настае ў 9—10, у быкоў у 9—11 месяцаў. Першы ацёл ва ўзросце 26—30 месяцаў. Працягласць цельнасці 280—290 сутак. Тэрмін гасп. выкарыстання малочных кароў 5—10, племянных жывёл для ўзнаўлення статка 8—10 гадоў. Маладняк на мяса забіваюць пасля адкорму або нагулу ў 16—20 месяцаў. Гл. таксама Буйной рагатай жывёлы гадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жывёла, ‑ы, ж.
1. Усякая жывая істота, акрамя раслін. Дзікія жывёлы. Млекакормячыя жывёлы.// Усякая жывая істота ў процілегласць чалавеку. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота.Колас.
2.зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна і птушка. Племянная жывёла. Пагалоўе жывёлы. Буйнаярагатаяжывёла. □ Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывёлаж.
1. (жывая істота) Tier n -(e)s, -e;
пазвано́чная жывёла Wírbeltier n;
2.с.-г. (скаціна) Vieh n -(e)s;
буйна́ярага́таяжывёла Ríndvieh n, Rínder pl;
мало́чная жывёла Mílchkühe pl, Mílchvieh n;
мясна́я жывёла Mástvieh n, Másttiere pl;
пагало́ўе жывёлы Víehbestand m -(e)s, -stände;
утрыма́нне жывёлы Víehhaltung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
жва́чны, -ая, -ае.
1. Які жуе жвачку.
Жвачныя жывёлы.
2.у знач.наз.жва́чныя, -ых. Падатрад млекакормячых атрада парнакапытных (авечкі, козы, буйнаярагатаяжывёла і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рага́ты, -ая, -ае.
1. Які мае рогі.
Буйнаярагатаяжывёла.
2. Які мае форму рога¹.
Р. месяц.
3. Пра мужа, якому здраджвае жонка; ашуканы жонкаю (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бы́дла, -а, н.
1.зб.Буйнаярагатаяжывёла.
Гнаць б. ў поле.
2.перан. Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. (разм., пагард.).
З дзяцінства ён толькі і чуў: «Мужык, б.».
|| прым.быдля́чы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рага́ты Horn -; gehörnt (тс.перан.);
рага́таяжывёла Hórnvieh n -s;
буйна́ярага́таяжывёла Ríndvieh n, Rínder pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Gróßviehn -(e)s буйна́ярага́таяжывёла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
парнакапы́тныя, ‑ых.
Атрад млекакормячых, якія маюць на кожнай канечнасці 2 ці 4 пальцы (капыты), да якога адносяцца свінні, вярблюды, авечкі, козы, буйнаярагатаяжывёла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)