He has shied us away lately. Ён пазбягаў нас апошнімчасам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НАМІНА́ЦЫЯ (ад лац. nominatio найменне),
утварэнне моўных адзінак, якія рэпрэзентуюць у семантыцы мовы і свядомасці чалавека класы прадметаў, уласцівасцей, дзеянняў, адносін, што маюць месца ў рэчаіснасці; складаны працэс узаемадзеяння мыслення, мовы і рэчаіснасці, у якім адлюстроўваюцца пазнанне свету чалавекам і назапашванне ім інфармацыі ў выглядзе моўных знакаў. Гэтым тэрмінам абазначаюць і вынік працэсу Н. — значымую моўную адзінку. Існуюць Н. першасныя («рука», «белы», «піць») і другасныя («выручыць», «бялюткі», «пітво»). Сярод другасных Н. паводле спосабу называння адрозніваюцца сінтэтычна-словаўтваральныя («рэзаць—рэзчык»), аналітычна-словаспалучальныя («рэзаць» — «той, хто рэжа»), фразеалагічныя («біць бібікі» — гультайнічаць) і метафарычныя («чорная дзірка» — зорка пэўнага фізічнага тыпу). Апошнімчасам да Н. адносяць і сказ як найменне (знак) пазамоўнай сітуацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛАВЕКАПАДО́БНЫЯ (Pongidae),
сямейства вышэйшых прыматаў. Разам з сям.гамінід складаюць надсям. чалавекападобных прыматаў (Hominoidea). Выкапнёвыя Ч. былі пашыраны ў міяцэне і пліяцэне Еўразіі і Афрыкі. Ад міяцэнавых пліяпітэкаў (продкаў гібонаў) узялі пачатак дрыяпітэкі — зыходная форма ўсіх сучасных Ч. і чалавека (у адпаведнасці з тэорыяй Ч.Дарвіна). Сучасныя 4 віды Ч.: арангутан, гарыла, шымпанзэ (2 віды). Пашыраны ў Азіі і Афрыцы. Актыўныя ўдзень. Трымаюцца невял. групамі (2—15 асобін). Паводле анатама-фізіял. прыкмет найб. блізкія да чалавека гарыла і шымпанзэ (з апошнім — амаль 100-працэнтная ідэнтычнасць паводле складу поліпептыдаў). Усе віды Ч. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. (выш.) да 180 см (зрэдку больш, гарыла), маса да 300 кг. Самкі драбнейшыя за самцоў. Хвост адсутнічае. Валасяное покрыва грубае, кароткае, часам касматае, чарнаватае (у арангутанаў чырванаватае). Тваравы аддзел слаба ўкрыты валасамі, далоні, падэшвы і вушы без валасоў. На чэрапе самцоў арангутанаў і гарыл развітыя грабяні. Зубоў 32. Мозг адносна вял., з развітымі барознамі і звілінамі, масай да 600 г, зрэдку да 750 г (у гарыл), што абумоўлівае ў Ч. высокаразвітую вышэйшую нерв. дзейнасць. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія. Першы палец проціпастаўлены астатнім. У арангутанаў 12 пар рэбраў, у астатніх — 13 пар. 4 групы крыві (як у чалавека). Ёсць сляпая кішка, яе адростак (апендыкс) дасягае даўж. 25 см. Спажываюць пераважна расл. (гарыла), часам дробны жывёльны корм. Нараджаюць звычайна 1 дзіцяня.