банк², -а, м.

1. У картачнай гульні: грошы, якія пастаўлены на кон.

Сарваць б.

2. Азартная картачная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gambling [ˈgæmblɪŋ] n. аза́ртная гульня́; гульня́ на гро́шы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аза́ртны, -ая, -ае.

Які робіць што-н. з азартам, гарачы; заўзяты; поўны захаплення.

А. чалавек.

Азартная гульня.

|| наз. аза́ртнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карцёж, ‑цяжу, м.

Разм. Азартная і зацяжная гульня ў карты. Завесці карцёж. Прыахвоціцца да карцяжу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штос, ‑а, м.

1. Старадаўняя азартная картачная гульня.

2. Спец. Адзін з прыёмаў у фехтаванні.

[Ням. Stoß.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аза́ртны léidenschaftlich, hítzig;

аза́ртная гульня́ Glücksspiel n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Glücksspiel n -(e)s, -e аза́ртная гульня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),

1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.

2) Р. вымяральная — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.

3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.

Рулеткі: 1 — гравіравальная; 2 — вымяральная.

т. 13, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Карцёж ’азартная і зацяжная гульня ў карты’ (ТСБМ), да карта 1 (гл.) і картаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аза́ртны, ‑ая, ‑ае.

Заўзяты, гарачы, поўны захаплення, палымяны. Азартная гульня. Азартны агеньчык (у вачах). □ З іншых [купэ] даносілася абы-што — то азартныя выкрыкі карцёжнікаў.., то невыразная гамонка, то смяшок, то дзіцячы плач. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)