я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.

Плод яблыні.

Летні сорт яблыкаў.

Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

○ Адамаў яблык — кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

◊

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).

Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. я́блычны, -ая, -ае.

Я. сок (з яблыкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ада́маў: ~мава галава́ ада́мова голова́;

а. я́блык — ада́мово я́блоко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ада́маў, ‑ва.

У выразах: адамава галава гл. галава; адамаў агонь гл. агонь; адамаў яблык гл. яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блык м. я́блоко ср.;

○ ада́маў я. — анат. ада́мово я́блоко;

во́чны я. — анат. глазно́е я́блоко;

◊ я. разла́ду — я́блоко раздо́ра;

у ~кі — (о масти лошадей) в я́блоках;

збіць на го́ркі я. — изби́ть до полусме́рти;

~ку няма́ дзе ўпа́сці — я́блоку не́где упа́сть;

я. ад я́блыні недалёка адко́чваецца (па́дае) — посл. я́блоко от я́блони недалеко́ па́дает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адамаў яблык, гл. Кадык

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

я́блык, ‑а; Р мн. ‑аў; м.

Сакавіты плод яблыні, звычайна акруглай формы. Летні сорт яблыкаў. Кісла-салодкі яблык. Абіраць яблыкі. □ У кош паклалі яшчэ і яблыкаў, наогул рознай садавіны. І ў выніку — атрымаўся вялізны, прыгожы тэатральны нацюрморт. Сабалеўскі. [Сусед] узяў антонаўку, зноў пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік. Васілевіч. Па кветках яблыкаў не лічаць. Прыказка. Яблык ад яблыні далёка не падае. Прыказка.

•••

Адамаў яблык — цвёрды выступ на горле мужчыны; кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

Збіць (зрэзаць) на горкі яблык гл. збіць.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней). Пярэдні ехаў Іван Боганчык на сівым у яблыкі жарабку. Пташнікаў.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу (паводле старажытнага грэчаскага міфа аб спрэчцы багінь Геры, Афіны і Афрадзіты з-за таго, каму з іх павінен належаць яблык з надпісам «найпрыгажэйшай»).

Яблыку няма дзе ўпасці гл. упасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДА́МАЎ Я́БЛЫК, кадык,

анатамічнае ўтварэнне ў выглядзе прамавугольнага выступу на пярэдняй паверхні шыі ў мужчын. Складзена з пласцінак шчытападобнага храстка гартані. Назва па біблейскай легендзе аб праглынутым Адамам яблыку.

т. 1, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

я́блык м. Ápfel m -s, Äpfel;

ада́маў я́блык анат. Ádams¦apfel m;

я́блык мішэ́ні вайск. Spíegel m -s, -;

◊

я́блык разла́ду Zánk¦apfel m;

я́блыку няма́ дзе ўпа́сці ≅ hier könnte kéine Stécknadel mehr zu Bóden fállen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Adam’s apple [ˌædəmzˈæpl] n. ада́маў я́блык, кады́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ада́мов / ада́мова голова́ ада́мава галава́;

ада́мово я́блоко анат. ада́маў я́блык, кады́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)