2. Апынуцца ў якім-н. месцы, становішчы, абставінах (звычайна выпадкова, нечакана).
П. пад суд.
Сена папала пад дождж.
3.безас., каму. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. (разм.).
Пападзе табе, хлопча, ад бацькі за такое!
4.прош.папа́ла. У выразах (разм.): дзе папала (усё роўна дзе, абы-дзе), куды папала (абы-куды), чым папала (абы-чым), што папала (усё роўна што, абы-што), як папала (усё роўна як, у беспарадку, абы-як).
|| незак.папада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.); наз.папада́нне, -я, н. (у 1 знач.).
Прамое п. снарада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. і без дап. Соваць некаторы час.
2. Пакласці што‑н. куды‑н. абы-як. Пасоваць рэчы ў чамаданы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Заахвоціўшы, зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці, пераехаць куды‑н.; схіліць на свой бок. Вежа прыбавіў .. [Геленв] пенсіі, плаціў цяпер сто рублёў, абы не перавабілі ў губернскі тэатр.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)