засмуро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што (разм.).

Напоўніць смуродам.

З. усю хату дзёгцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.

Пачаць смуткаваць.

З. у адзіноце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца.

З. па родных.

З. ад гора.

|| незак. засмуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. засмучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны і -учо́ны; зак., каго (што).

Выклікаць пачуццё смутку, маркоты.

Гэта вестка нас моцна засмуціла.

|| незак. засмуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмя́глы, -ая, -ае.

Тое, што і засмаглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмя́гнуць, -ну, -неш, -не; засмя́г, -гла; -ні; зак.

Тое, што і засмагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмяя́цца, -мяю́ся, -мяе́шся, -мяе́цца; -мяёмся, -меяце́ся, -мяю́цца; -ме́йся; зак.

Пачаць смяяцца.

Хлопцы дружна засмяяліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмяя́ць, -мяю́, -мяе́ш, -мяе́; -мяём, -меяце́, -мяю́ць; -ме́й; -мяя́ны; зак., каго (што) (разм.).

Высмеяць, абсмяяць.

|| незак. засме́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заснава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто заснаваў што-н.

Заснавальнік навуковага метаду.

|| ж. заснава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заснава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нуе́цца; зак.

Узнікнуць, утварыцца.

Заснавалася новая вёска.

|| незак. засно́ўвацца, -аецца.