ЛАГУ́Н Сяргей Раманавіч (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБпа перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПЦЕЎ Дзмітрый Якаўлевіч (1701—1767),
расійскі даследчык Арктыкі. Віцэ-адмірал (1762). На флоце з 1718. З 1736 кіраваў адным зпаўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі. У 1739—42 даследаваў узбярэжжа паміж вусцем р. Лена і мысам Вял. Баранаў, у 1741—42 правёў здымку рэк Вял. Анюй і Анадыр. Па заканчэнні экспедыцыі да 1762 служыў на Балт. флоце. Імем Л. названы мыс у дэльце р. Лена, праліў (гл.Лапцева Дзмітрыя праліў); у гонар Дз.Я. і Х.П.Лапцевых названа Лапцевых мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ (Levi-Montalcini) Рыта (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),
італа-амерыканскі біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Італьян.Нац.АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Коэнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЎШЫЦ Іосіф Барысавіч (28.9.1936, Мінск — 28.10.1991),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. аддзела). Навук. працы паэксперым. і клінічнай эндакрыналогіі.
Тв.:
Влияние острых нагрузок фуросемидом и хлористым натрием на уровень ряда гормонов в крови больных ишемической болезнью сердца // Кардиология. 1982. № 3;
Простагландины и атеросклероз (разам з А.Г.Мрочакам, Т.Дз.Цябут) // Патол. физиология и эксперимен. терапия. 1983. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЯН (Lee Yuan) Юань Цзелі(н. 19 11.1936, г. Сіньчжу, Кітай), амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1979). Скончыў Нац. Тайваньскі (1959) і Каліфарнійскі ун-ты (1965), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы пахім. кінетыцы. Даследаваў шырокі клас рэакцый з удзелам свабодных атамаў фтору, вадароду, кіслароду, бору і інш., дынаміку элементарных працэсаў дэйтэрыравання, галагеніравання арган. злучэнняў, акіслення шматлікіх рэчываў. Развіў прынцыпова новыя ўяўленні аб механізме хім. рэакцый. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Д.Хершбахам і Дж.Полані).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ Мікалай Рыгоравіч (7.8.1938, в. Маціёва Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
дзеяч бел. дыяспары ў Расіі. Канд.эканам.н. (1999). Скончыў Маскоўскі аўтадарожны ін-т (1966). З 1972 у КБ крыніц высокаінтэнсіўнага святла (г. Зеленаград, Расія). З 1973 у «Литературной газете». З 1983 у Дзяржкамінтурысце Расіі, вядучы спецыяліст, ген. дырэктар акц.т-ва «Раска». Навук. працы па праблемах эканам. інтэграцыі Беларусі і Расіі. Значны ўклад яго ў аднаўленне інфраструктуры стараж.бел. гарадоў, буд-ваправасл. храмаў. Дзеяч нац.-культ. аўтаноміі «Беларусы Расіі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЦЕ́Ў Аляксей Ануфрыевіч (28.3.1941, в. Фойна Магілёўскага р-на — 27.11.1998),
бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел.агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па тэорыі і праектаванні с.-г. машын. Распрацаваў асновы тэорыі апрацоўкі глебы плугамі з пераменнай шырынёй захопу.
Тв.:
Обоснование основных параметров унифицированного семейства модульных плугов (разам з А.С.Жылко) // Тракторы и сельхозмашины. 1986. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д «ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К».
Створаны ў 1958 у Магілёве на базе металаапр. камбіната (працаваў з 1945, вырабляў буд. і мэблевую фурнітуру, прадметы хатняга ўжытку, з 1950 электрарухавікі). У 1958, 1966 і 1973 уведзены новыя вытв. карпусы. Прадпрыемства складаецца з 3 асн. вытв-сцей: па вырабе электрарухавікоў, тавараў нар. спажывання і загатовак, а таксама дапаможных цэхаў і ўчасткаў. Асн. прадукцыя (1999): трохфазныя і аднафазныя асінхронныя электрарухавікі магутнасцю ад 0,15 да 11 кВт, быт. заточныя станкі, быт. электрапомпы, электрасокавыціскалкі, дзвярныя электразванкі, каляровае і пластмасавае ліццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКУШО́К Яўген Маркелавіч (н. 26.1.1928, Масква),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1972). Сын М.Е.Макушка. Скончыў БПІ (1950). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1992 у БПА. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі металаў ціскам, механіцы дэфармаванага цвёрдага цела. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Механика трения. Мн., 1974;
Массоперенос в процессах трения. Мн., 1978 (разам з Т.В.Каліноўскай, А.У.Белым);
Инженерная теория пластичности. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ Юрый Канстанцінавіч (н. 12.10.1953, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Сын К.І.Малевіча. Скончыў Цалінаградскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Мінскім мед. ін-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.
Тв.:
Внешнее дыхание, газо- и энергообмен при беременности. Мн., 1986 (разам з У.М.Дзямідавым, С.С.Саакянам);
Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).